Пожар в бане погасили. Но вопросы остались

Безопасность Происшествия

Лазня – пажаранебяспечны аб’ект
4 ліпеня ў 19.33 на пульт кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар лазні ў вёсцы Вялікія Ляжні Дабейскага сельсавета. На шчасце, гаспадары своечасова выявілі ўзгаранне і да прыезду ратавальнікаў ліквідавалі яго сваімі сіламі з мінімальнымі стратамі.

У выніку былі пашкоджаны 1 кв м столевага перакрыцця і 1 кв м сцяны. Хутчэй за ўсё пажар здарыўся з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печкі, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў.
Каб не дапусціць пажар у лазні, у першую чаргу трэба звярнуць увагу на асаблівасці пабудовы і эксплуатацыі лазні, печкі ці каміна. Самыя запатрабаваныя крыніцы цяпла – дрывяныя ці электрычныя печкі, таму варта абавязкова прытрымлівацца пэўных патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі. Пры ўстаноўцы металічных печак купляйце толькі сертыфікаваныя вырабы заводскай вытворчасці. Рамонт і кладку цагляных печак давярайце кваліфікаваным спецыялістам.
Падлога з гаручага матэрыялу перад топкай павінна быць абаронена негаручым ліставым ці плітавым матэрыялам, каб іскры і вугольчыкі не сталі прычынай узгарання.
Усе драўняныя часткі будынка павінны знаходзіцца на дастатковай адлегласці ад печкі і дымаходаў ці павінны быць добра ізаляваныя ад іх, для чаго прымяняецца цэгла, азбест.
Даволі часта пажар у лазні здараецца з-за няправільна зробленага дымахода. Паверхню цаглянай дымавой трубы у паддашкавым памяшканні абмазваюць гліняным растворам і пасля высыхання тынкуюць. Гэта неабходна для таго, каб на белым фоне было лягчэй выявіць дэфекты. Дымаход печкі – месца накаплення сажы, таму пажар можа ўзнікнуць па прычыне яе ўзгарання. Пры гэтым полымя можа перакінуцца на дах. Вывад адзін – сачыць за чысцінёй дымахода.
Часта віноўніцай пажару становіцца няправільна складзеная печка. Бываюць выпадкі, калі людзі проста забываюць пра тое, што лазня прапальваецца.
Здараецца ўзгаранне і з-за пашкоджанай ці няправільна зробленай электраправодкі. Таму да яе мантажу, асабліва калі ў вас электрычная лазневая печка, варта аднесціся вельмі сур’ёзна і гэтак жа адказна падыходзіць да выбару выканаўцы работ па электрыфікацыі лазні і катла.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №55 ад 17.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *