И снова про фликеры. С точки зрения безопасности и семейного бюджета

Безопасность Закон

У цёмным адзенні і без флікера
Захаванне Правілаў дарожнага руху – галоўная задача чарговага рэйду па дарогах раёна, у які карэспандэнт рэдакцыі адпраўляецца  разам з начальнікам ДАІ РАУС М. У. Гаралевічам.
Прыязджаем у аграгарадок Мікіціха. За паўгадзіны начальнік дзяржаўтаінспекцыі спыніў больш за дзесяць аўтамабіляў. Усе вадзіцелі цвярозыя, дакументы ў парадку. Не было прэтэнзій і да пешаходаў. “Падчас прафілактычнай акцыі “Спыні бяду”, якая зараз праходзіць у рэспубліцы, некалькі разоў на тыдзень робім рэйды па аўтадарозе Р-20, – гаворыць Мікалай Уладзіміравіч. – І ў Мікіцісе, і ў Язвіне быў аштрафаваны не адзін дзясятак чалавек за адсутнасць флікераў у цёмны час сутак. Цяпер, як бачыце, парушальнікаў стала менш”.
Тым не менш, дысцыпліны на дарозе не стае. У Сіроціне мужчына ішоў прама па праезнай частцы. У цёмным адзенні, яго не было бачна вадзіцелям.
– Чаму ідзяце пасярэдзіне дарогі і без флікера? – пытаецца начальнік ДАІ.
– Ды тут дарога раўней, асфальт, – апраўдваецца мужчына. – А машыны вечарам нячаста праязджаюць. Флікер яшчэ не купіў. Калі чэсна, не было яго і летась – ніхто мяне і не прыпыняў…
Жыхару Сіроціна, як, дарэчы, і жыхару райцэнтра, які выйшаў на праезную часткі дарогі не пазначыўшы сябе святловяртальным элементам, прыйшлося выкласці з кішэні па 35 тысяч рублёў штрафу. Гэта на першы раз, а ў наступныя сума будзе ў два-тры разы большай.
Прыязджаем у Шуміліна. На вуліцы Сіпко начальнік ДАІ спыніў некалькі аўтамабіляў. Адзін з вадзіцеляў, які кіраваў аўтамабілем “Фіят”, аказаўся нецвярозым. Яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф ад 25 да 45 базавых велічынь.
За два тыдні рэспубліканскай акцыі “Спыні бяду” на дарогах раёна зарэгістравана больш за сто парушэнняў Правілаў дарожнага руху, расказаў М. У. Гаралевіч. У тым ліку спынены тры вадзіцелі, якія кіравалі машынамі без правоў, восем вадзіцеляў селі за руль у нецвярозым стане…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *