Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля Образование

Здалі ЦТ, падаём дакументы


Завершаны першы этап уступнай кампаніі – цэнтралізаванае тэсціраванне
У ЦТ у Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 20937 чалавек (у 2019 годзе – 24649). За парушэнне парадку правядзення тэсціравання выдалены 2 чалавекі (на матэматыцы выдалены за пранясенне мабільнага тэлефона, на замежнай мове – за наяўнасць шпаргалкі). У мінулым годзе быў выдалены адзін абітурыент за пранясенне мабільнага тэлефона.
З 25 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ, з 20 ліпеня – у СНУ, а таксама ўступных іспытаў.
КДК нагадвае, што ў апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў пра ход прыёму дакументаў спыняецца ў 15.00; допуск абітурыентаў у будынак установы адукацыі, у якім размяшчаецца прыёмная камісія, завяршаецца ў 18.00 і прыёмная камісія спыняе выдачу дакументаў абітурыентам з мэтай іх падачы на іншую спецыяльнасць, пры гэтым забяспечвае прыём дакументаў ад усіх абітурыентаў, што знаходзяцца ў будынку.
Як і падчас правядзення ЦТ, абітурыентам у ходзе уступных экзаменаў забараняецца:
праносіць і (ці) выкарыстоўваць ва аўдыторыі, дзе праводзіцца ўступны іспыт, мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі;
размаўляць, перасаджвацца без дазволу экзаменатараў, абменьвацца экзаменацыйнымі білетамі, бланкамі вуснага адказу і рабочымі запісамі.
У выпадку парушэнняў патрабаванняў адказ абітурыента альбо пісьмовая экзаменацыйная работа не ацэньваюцца, і абітурыент да наступнага ўступнага іспыту не дапускаецца. Пераздача ўступнага іспыту не дазваляецца.
Па выніках кантролю летась была выдалена абітурыентка за выкарыстанне мабільнага тэлефона падчас уступнага іспыту па біялогіі ў Віцебскай ордэна «Знак пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
У 2019 годзе ва ўступных іспытах на дзённую бюджэтную форму абучэння ў 5 дзяржаўных ВНУ Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 3357 абітурыентаў пры плане набору2035 чалавек, на завочную бюджэтную – 755 пры плане 269. Сярэдні конкурс па ВНУ вобласці на поўны тэрмін абучэння склаў 1,65 чал. на месца.
Па ВНУ вобласці конкурс на поўны тэрмін абучэння на бюджэтнай аснове склаў: у ВДМУ – 1,96 чал. на месца, ВДУ – 1,83, ВДТУ –1,77, ПДУ – 1,69, ВДАВМ – 1,16.
Найбольшы конкурс склаўся на наступных спецыяльнасцях: у ВДУ – «правазнаўства» (12,7 чал. на месца), у ПДУ – «правазнаўства» (5,75), у ВДТУ – «дызайн (віртуальнага асяроддзя)» (4,3), у ВДМУ – «стаматалогія» (2,7).
КДК працягвае кантраляваць ход уступнай кампаніі. Звароты грамадзян на спрэчных пытаннях прымаюцца камісіямі па кантролю, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе, а таксама па кантактных тэлефонах «гарачых ліній» КДК (у рабочыя дні з 9.00 да 18.00, перапынак з 13.00 да 14.00):
у Віцебску 8(0212)376182,
у Полацку 8(0214)748750,
у Оршы 8(0216)510927.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №57 ад 24.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *