В Шумилинском районе провели тренинг для председателей и секретарей участковых избирательных комиссий

Новости

Трэнінг для камісій

22 ліпеня на базе ўчастка для галасавання ў аграгарадку Мікіціха прайшоў трэнінг для старшынь і сакратароў участковых выбарчых камісій.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая брала ўдзел у нарадзе, падкрэсліла, што нагадаць пра асноўныя палажэнні парадку правядзення галасавання, разгледзець сітуацыі, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці участковых камісій, ніколі не бывае лішнім. Тым больш, што свае асаблівасці накладаюць эпідэміялагічныя ўмовы, у якіх адбываюцца сёлетнія выбары. Яна заклікала прысутных задаваць любыя пытанні, якія ёсць у кіраўнікоў камісій ці якія ўзнікаюць у ходзе трэнінгу. Чым больш будзе пытанняў, тым менш узнікне недакладнасцяў падчас выбараў, заўважыла Ірына Мікалаеўна.
У ходзе практычных заняткаў былі падрабязна разгледжаны і адпрацаваны парадак правядзення датэрміновага галасавання, галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў, галасавання ў дзень выбараў на ўчастку для галасавання. Былі вывучаны шматлікія працэдурныя пытанні, работа з выбаршчыкамі-інвалідамі, з назіральнікамі, з выбаршчыкамі, якія не трапілі ў асноўны спіс і іншыя. Прадстаўнікі асобных камісій на практыцы прадэманстравалі парадак работы ў розных сітуацыях.
У ходзе занятку асаблівая ўвага была нададзена пытанням бяспекі і выкананню рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, выдадзеных для выбарчых камісій. Сёлета абавязковым для членаў камісій будзе масачны рэжым, пальчаткі, выкарыстанне дэзсродкаў, захаванне сацыяльнай дыстанцыі, перыядычная апрацоўка памяшкання ўчастка і яго праветрыванне і іншае.
На пытанні ўдзельнікаў семінару адказвалі старшыня раённай выбарчай камісіі Сяргей Белагалоў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва.
Цяпер на працягу тыдня кіраўнікі участковых камісій правядуць падобныя трэнінгі з членамі сваіх камісій на ўчастках.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №57 ад 24.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *