Жніво павінна быць бяспечным – лічаць спецыялісты Шумілінскага РАНС

Безопасность Главное Экономика

Жніво павінна прайсці бяспечна і без здарэнняў

Такая задача стаіць перад аграрыямі раёна і раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. У сувязі з гэтым на пачатку ўборачнай і зараз, калі жніво ідзе поўным ходам, супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС актыўна праводзяць пажарна-прафілактычную работу на аб’ектах сельскай гаспадаркі, кантралююць выкананне правілаў пажарнай бяспекі работнікамі сельгаспрадпрыемстваў пры ўборцы, захаванні і перапрацоўцы ўраджаю.
Чарговы рэйд на гэтым тыдні прайшоў з удзелам карэспандэнта раённай газеты, падчас якога ўдзельнікі мерапрыемства наведалі мехдвор, зернесушылку і склады захоўвання зерневых Шумілінскага райаграсэрвісу. Не засталося без увагі і прадпрыемства «Лаўжанскае».

На гэтых «гарачых» зараз аб’ектах асаблівы акцэнт зрабілі на наяўнасць і спраўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння на камбайнах, зернетаках, складскіх памяшканнях, на ўменне работнікамі карыстацца вогнетушыцелямі, пра-вільна дзейнічаць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №59 ад 31.07.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *