Шумилинские новогодние новости

Актуалии Новости

Открытие ёлки в Шумилино 23 декабря

Рэспубліканская ёлка
26-27 снежня ў Мінску праходзіць рэспубліканская навагодняя ёлка. З нашага раёна на свята паехалі актывісткі і пераможцы алімпіяд: сямікласніца Ганна Семчанка з Мішневіцкай СШ, шасцікласніца Аксана Лабачова з СШ №2, васьмікласніца Таіса Мамонава з Лаўжанскай школы.
Абласная ёлка
Як паведаміла вядучы спецыяліст аддзела адукацыі Д. І. Кахтэнка, на абласную дабрачынную ёлку, якая арганізавана ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, паедуць 25 вучняў з розных школ раёна. Абласная ёлка будзе ладзіцца 29 снежня.
Раённая ёлка
28 снежня пройдзе раённая дабрачынная ёлка. Сюды запрасілі дзяцей-сірот, інвалідаў, дзяцей з няпоўных сем’яў – усяго 280 чалавек. Падрыхтавана цікавае навагодняе прадстаўленне, усе дзеці атрымаюць падарункі ад Дзеда Мароза.
На экскурсію ў Мінск
Добры навагодні падарунак падрыхтавалі бацькі вучням СШ №1 – экскурсію ў Мінск. Там пабывалі больш за трыццаць вучняў 4-6 класаў. Як нам расказала старшыня бацькоўскага камітэта СШ № 1 5 “В” класа С. Ф. Пешчанка, дзеці пабывалі на ёлцы ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі, у аранжарэі батанічнага сада, для іх была арганізавана аглядавая экскурсія па Мінску.
Навагодні падарунак
Дзецям Обальскай школы навагодні падарунак уручыла культурна-асвет-ніцкая арганізацыя “Рускае грамадства”, з якой школа супрацоўнічае не першы год. 22-м школьнікам (пераможцам алімпіяд, выдатнікам вучобы, актывістам) былі ўручаны запрашальныя білеты на рэспубліканскую ёлку. Дарэчы, новости Беларуси вельмi актуальныя.
“Натхненне”
З гэтага года ў СШ №1 працуе тэатральны гурток “Натхненне”. Свой дэбют гурткоўцы-шасцікласнікі прымеркавалі да навагодніх святаў: са спектаклем наведаюць школьны аздараўленчы лагер, дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы і сацыяльны прытулак.
Паездка ў тэатр
У гэтыя пераднавагоднія дні больш за дваццаць вучняў 1-8 класаў Амбросавіцкай СШ наведалі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя
Якуба Коласа ў Віцебску. Паглядзелі навагоднюю казку “Сіўка-бурка”, пабывалі і на навагодняй дыскатэцы з атракцыёнамі. З праездам дапамагло кіраўніцтва ААТ “Прыазёрны мір” – прадаставілі аўтобус, каб завезці дзяцей да чыгуначнага вакзала ў Шумі-ліна і забраць з цягніка назад.
“Сустрэчы Ражаства”
Так называлася дабрачынная акцыя, якая прайшла 24 снежня ў Обальскай школе. Вучні 5-11 класаў наведалі сацыяльны дзіцячы прытулак. Прыйшлі туды з падарункамі, мяккімі цацкамі, песнямі, гульнявой праграмай. А вучні 8 “Б” класа напяклі бліноў і прынеслі варэння да чаяпіцця.
Дарэчы, з падобнай дабрачыннай акцыяй наведаць прытулак збіраюцца і вучні Мікіціхінскай СШ. Удзельнікі тэатральнага гуртка, што існуе пры школе, падрыхтавалі цікавае навагодняе прадстаўленне.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *