Десантники Шумилинского района отметили юбилей ВДВ

Новости Общество

Дэсантнікі адсвяткавалі юбілей

2 жніўня па ўсёй краіне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю паветра-дэсантных войск. У нядзелю самымі папулярнымі воклічамі ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі былі «Слава ПДВ!» і «Ніхто, акрамя нас!». Не выключэнне і Шуміліншчына.

Шумілінскія дэсантнікі з шырокім размахам адзначылі юбілей паветра-дэсантных войск. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі на гарадскім стадыёне. З юбілеем дэсантнікаў павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава: «Паветрана-дэсантныя войскі заўсёды былі вайсковай элітай. Яны былі, ёсць і будуць гонарам нашай краіны. З дэсантнікамі звязана багата яркіх старонак нашай гісторыі. Вы, як ніхто іншыя разумееце сэнс слоў «ніхто, акрамя нас!». Ірына Мікалаеўна выказала цёплыя словы ў адрас дэсантнікаў і іх сем’яў, пажадала здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
У нашым раёне больш чым 500 дэсантнікаў, 25 з іх з’яўляюцца актывістамі Шумілінскага дэсантнага братэрства, якое ўзначальвае Аляксандр Коржаль. Аляксандр Алегавіч расказаў пра арганізацыю і яе планы, у прыватнасці адзначыў, што плануецца стварыць ваенна-патрыятычны клуб для падлеткаў «Юны гвар-дзеец». Аляксандр Коржаль уручыў актывістам памятны медаль «90 год на абароне Айчыны».
Да віншаванняў дэсантнікаў далучыліся начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК Андрэй Собін, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Жандараў, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў» Віктар Прыходзька, былыя па-гранічнікі. І кожнае з гэтых віншаванняў заканчвалася совамі «Слава ПДВ!», а ў адказ гучнае трох-кратнае «Слава!».
Афіцыйнае мерапрыемства ўдала дапаўнялі канцэртныя нумары, падрыхтаваныя работнікамі раённага Цэнтра культуры. Прычым, многія з артыстаў – былыя дэсантнікі. Таму, відаць, і кампа-зіцыі гучалі ў гэты дзень па-асабліваму шчыра.
А далей дэсантнікаў чакала насычаная спартыўная праграма. Вось Аляксандр Коржаль выклікаў на паядынак па армрэслінгу Валерыя Жандарава, пад гучныя воклічы мужчыны адбароліся на дзвюх руках. Сваёй барацьбой яны падагрэлі інтарэс, і вось ужо адна, другая, трэцяя пары высвятляюць адносіны з дапамогай армрэслінгу. Шмат станоўчых эмоцый падарыў і канат.
Дэсантнікі правялі міні-мітынгі каля БМД у парку і на брацкіх могілках. Усклалі кветкі. Ушанавалі загінуўшых хвілінай маўчання. Фінальны акорд святкаванняў – дэсантнікі роўным строем пад воклічы «Слава ПДВ!» прайшліся па цэнтральнай плошчы Шуміліна.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №60 ад 04.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *