«Не трэба ехаць на край свету, у нас у Шуміліне сваё ёсць лета»

Главное Культура Новости

Лета па-шумілінску
У суботу 8 жніўня ў гарадскім парку райцэнтра прайшло культурна-спартыўнае свята «Не трэба ехаць на край свету, у нас у Шуміліне сваё ёсць лета».
Мерапрыемства пачалося з канцэртнай праграмы, якая была прадстаўлена падчас прэзентацыі раённага падворку на «Славянскім базары ў Віцебску» ў ліпені. Народныя песні змянілі сучасныя эстрадныя хіты маладзёжнай праграмы «Вечар добрага настрою». Для дзяцей былі прапанаваны забаўляльныя праграмы, у ходзе якіх было шмат жартоўных конкурсаў, пытанняў, іспытаў і іншага.
У парку працавалі спартыўная пляцоўка фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, дзе можна было паспрабаваць свае сілы ў конкурсах на трапнасць з мячом, пнеўматычнай зброяй ці дроцікамі дартса.
Майстры раённага Дома рамёстваў прапаноўвалі майстар-клас па вышыўцы.
Папулярнасцю карысталася пляцоўка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню», на якой можна было прымераць касцюм выратавальніка і даведацца шмат карыснага пра бяспечныя паводзіны.
Самых маленькіх жыхароў райцэнтра прыцягвалі надзіманыя атракцыёны і электрааўтамабілі.
Завяршылася ўсё дыскатэкай «Фарбы Холі», якая праводзіцца не першы раз і вельмі падабаецца юным шумілінцам.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Апублікавана ў №62 ад 11.08.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *