Шумилинский «Брикет» взял «Кубок Льва»

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Узялі «Кубак Ільва»

У суботу 8 жніўня ў Гарадку прайшоў традыцыйны турнір па футболе на прызы старшыні Гарадоцкага райвыканкама «Кубак Ільва» сярод футбалістаў 9-10 год. Упершыню ў турніры прыняла ўдзел каманда «Брыкет» з Шуміліна, якая прадстаўляла Шумілінскую СШ №2.


На турнір было заяўлена 6 каманд: з Шуміліна, Гарадка, Полацка і Віцебска, падзеленых на 2 групы. У групавым этапе наша каманда згуляла з гаспадарамі турніру, выйграўшы 6:1. У другім матчы абыгралі СДЮШАР «Камсамолец» 4:1 і выйшлі ў фінал.

У фінале прыйшлося змагацца з камандай ДЮСШ з Полацка. Шумілінцы выйгралі з лікам 3:0 і сталі пераможцамі турніру, атрымаўшы «Кубак Ільва» ад старшыні Гарадоцкага райвыканкама П. П. Карабача.
Варатар нашай каманды Дзмітрый Масько атрымаў персанальны прыз як лепшы варатар турніру. Выдатную гульню паказалі Яраслаў Новікаў, Данііл Трашкоў, Міхаіл Карацееў. Дарэчы, Міша гэтым летам паступіў у акадэмію ФК «Дынама Брэст».
Кожны футбаліст атрымаў у падарунак кепку і майку з лагатыпам турніру, для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па Гарадку. Нашу каманду падтрымлівалі балельшчыкі – бацькі, знаёмыя і сябры юных футбалістаў, дзякуючы якім і адбылася паездка.
Наперадзе каманду «Брыкет» чакае ўдзел у рэспубліканскім праекце ад АБФФ «Мой школьны футбольны клуб», у які адбіраліся толькі дзве каманды ад кожнай вобласці. Мы трапілі туды па дасягнутых у 2019 годзе выніках.
Аліна ТРАЦЦЯКОВА.
Апублікавана ў №63 ад 14.08.2020 г.

Каманда «Брыкет» пасля перамогі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *