Под Новый год Добейский сельсисполком справил новоселье

Актуалии Новости Президент

Чырвоную стужку пераразаюць старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, старшыня Дабейскага сельскага Савета І. І. Шалахава і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.

Пад Новы год у новыя “апартаменты”
Доўгі час работнікі Дабейскага сельскага Савета цясніліся ў пакойчыках на другім паверсе будынка, побач з кабінетамі ААТ “Прыазёрны мір”. Калі ж вызваліліся плошчы Дабейскай пачатковай школы, было вырашана зрабіць рамонт з тым, каб займець тут новыя “апартаменты” і самім, і мясцоваму фельчарска-акушэрскаму пункту.
Рамонт каштаваў немалых грошай. Цяпер, як прызналася загадчыца Дабейскага ФАПа Н. А. Дубоўская, у яе распараджэнні чатыры прасторныя кабінеты, пра якія раней нават і не марылі. Вядома, рыхтаваліся да навагодняй прэзентацыі і работнікі Дабейскага сельсавета.
Старшыня Дабейскага сельскага Савета І. І. Шалахава шчыра падзякавала старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаву за падтрымку і разуменне, за фінансавыя сродкі, дзякуючы якім сельсавет мае прыстойныя кабінеты для работы.
Разразаецца чырвоная стужка. У новай зале пасяджэнняў неўзабаве пройдзе шостая сесія Дабейскага сельскага Савета дэпутатаў.
Да месца будзе сказаць і пра планы на бліжэйшы час. А. Я. Ацясаў, які прымаў дзейсны ўдзел у рабоце сесіі, абяцаў самым уважлівым чынам паставіцца да просьбы дапамагчы з рамонтам даху таго ж комплекса, дзе туляцца ўстановы аддзела культуры. Калі пытанне рашыцца станоўча, узнікне магчымасць у прасторным будынку адвесці месца і для вясковага магазіна, і для годнай сталовай. Словам, вялікі будынак набудзе вагу сацыяльна важнага комплекснага аб’екта.
Дарэчы, на плошчах былой Ляжнёўскай школы заселіцца Ляжнёўскі ФАП, і медработнікі таксама ўсцешаны: тут выдатныя ўмовы для працы.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *