На сессии районного Совета депутатов обсудили итоги 2011 года, утвердили планы на 2012.

Актуалии Президент

Дэпутаты абмеркавалі вынікі 2011 года
Заканчваецца снежань, завяршаецца 2011 год. Самы час азірнуцца, падвесці вынікі. Менавіта падвядзенню вынікаў адыходзячага года і была прысвечана чарговая 18-я сесія раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 26 снежня.   Работу сесіі вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Са справаздачай раённага выканаўчага камітэта аб сацыяльна-эканамічным становішчы раёна ў 2011 годзе і задачах на 2012 год выступіў У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч адзначыў, што адыходзячы год быў нялёгкі: “Нарастаючыя інфляцыйныя працэсы ў эканоміцы сталі асноўнай прычынай зніжэння пакупніцкай здольнасці насельніцтва, узроўню рэальнай заработнай платы, нізкай інвестыцыйнай актыўнасці прадпрыемстваў”.
У гэтай сітуацыі органы выканаўчай улады бачылі сваю задачу ў тым, каб змякчыць уплыў негатыўных фактараў развіцця эканомікі на сацыяльны ўзровень жыцця людзей. У раёне захавана вытворчая і сацыяльная інфраструктуры, падкрэсліў старшыня райвыканкама, стабільная сітуацыя на рынку працы, захавана станоўчая дына-міка росту аб’ёмаў вытворчасці ў асноўных галінах эканомікі раёна.
Разам з тым У. П. Куранны не хаваў недахопаў і пралікаў, дапушчаных некаторымі гаспадарнікамі. Асабліва гэта датычыць Обальскага керамічнага завода і Шумілінскага льнозавода.
Перад прамысловымі прадпрыемствамі пастаўлена задача забяспечыць рост вытворчасці на 30%.
Вялікія інвестыцыі – 42 мільярды рублёў – атрымала сёлета сельская гаспадарка. Толькі трактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі аграрыі атрымалі 26 адзінак, зернеўборачных камбайнаў – 25. Звыш 25 мільярдаў крэдытных рэсурсаў накіравана на будаўніцтва фермы Башні і перааснашчэнне жывёлагадоўчых аб’ектаў.
Тым не менш і сельскай гаспадарцы (акрамя СФГ “Крыніца”) не ўдалося выканаць прагнозны паказчык па росту валавой прадукцыі.
На думку дакладчыка, для ўстойлівага развіцця сельскагаспадарчай галіны стратэгічным накірункам у будучым годзе павінна стаць укараненне новых прагрэсіўных тэхналогій, павышэнне ўзроўню матывацыі высокапрадукцыйнай працы, кадравае забеспячэнне вытворчасці.
Асаблівую ўвагу старшыня райвыканкама надае маладым кадрам як у сельскагаспадарчай галіне, так і ў іншых сферах – будаўніцтве, медыцыне, прыватным сектары.
Дарэчы, Уладзімір Пятровіч адзначыў, што ў вытворчай дзейнасці прыватнага сектара закладзены вялікі, але недастаткова раскрыты патэнцыял, выгаднае геаграфічнае становішча рэгіёна. І калі гэта будзе задзейнічана, эканоміку раёна ўдасца ўзняць на новую прыступку развіцця.
Наогул жа, развіццё чалавечага патэнцыялу застанецца прыярытэтным накірункам у 2012 годзе, запэўніў У. П. Куранны.
Справаздачу старшыні райвыканкама дапоўніла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка, якая падрабязна спынілася на выкананні бюджэту раёна ў 2011 годзе і плануемым бюджэце на 2012 год.
Удзельнікі сесіі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні справаздач. Свае думкі, у прыватнасці, з высокай трыбуны выказалі намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, дэпутаты раённага Савета В. В. Шчарбакоў, В. Г. Шыманец, В. С. Курчанава, М. І. Прохарава, дырэктар КУП БАН В. П. Бабічаў.
У рабоце сесіі прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце В. М. Байкоў, які выступіў з прамовай, а таксама старшыня Віцебскага аблспажыўсаюза А. М. Шынкарэнка.
Дэпутаты прынялі да ведама справаздачу старшыні райвыканкама аб сацыяльна-эканамічным становішчы раёна ў 2011 годзе, прынялі бюджэт раёна на 2012 год, разгледзелі іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *