Шумилинский район поздравил ещё одного комбайнера-тысячника

Главное Сельское хозяйство

Ружы і прэміі – для тысячніка

Віталь Антонаў стаў другім камбайнерам-тысячнікам у Шумілінскім раёне.


ААТ «Прыазёрны мір» на сёлетнім жніве ўпэнена трымае лідарскія пазіцыі і ўжо віншуе другога тысячніка. Віталь Антонаў стаў другім камбайнерам-тысячнікам у «Прыазёрным міры» і ў Шумілінскім раёне.

У пачатку гэтага тыдня на жніўным полі за вёскай Боськава віншавалі Віталя Антонава, які амаль дваццаць гадоў садзіцца за штурвал КЗСа і неаднаразова быў пераможцам на жніве ў раёне.
Дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Юрый Савіцкі ўручыў механізатару прэмію, паціснуў руку і сказаў коратка: «Дзякуй за работу. Мы ганарымся табой».
Не магла прапусціць такую значную падзею – віншаванне другога ў раёне камбайнера-тысячніка – і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яна ўручыла Віталю Антонаву Ганаровую грамату, падарунак і прэмію.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №65 ад 21.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *