23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Общество

23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі Шумілінскага раёна!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў статыстыкі!

За кожным статыстычным паказчыкам, за кожнай лічбай і аналітычным вывадам – карпатлівая праца і каласальная адказнасць. Вы даказалі сваю неабходнасць для ўпраўлення, планавання і прагназавання. Сёння на статыстыку абапіраюцца практычна ўсе доўгатэрміновыя праграмы развіцця эканамічнага і грамадскага жыцця.
Шматгадовая гісторыя вашай службы паказала, што яе спецыялісты заўсёды рашаюць пастаўленыя задачы, якія б складаныя яны не былі. Вернасць абранаму шляху вылучаюць работнікаў статыстыкі.
Дазвольце выказаць вам шчырую ўдзячнасць за гады, прысвечаныя гэтай рабоце, за вопыт і прафесіяналізм.
Жадаем вам новых поспехаў у працы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №65 ад 21.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *