И снова в Шумилинском районе – тысячники!

Главное Сельское хозяйство

Тысяча тон на дваіх

На мінулым тыдні ў раёне з’явіўся трэці экіпаж камбайнераў-тысячнікаў. Планку ў тысячу тон пераадолелі механізатары УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Сяргей Гоманаў і Аляксандр Шабанаў.

Аляксандр Шабанаў і Сяргей Гоманаў.

Прозвішча Сяргея Гоманава добра вядомае ў раёне. Яно асацыіруецца са словамі тысячнік, лідар, актывіст. Калі мы запыталіся ў Сяргея, колькі разоў ён быў тысячнікам у раёне, той усміхнуўся і адказаў: «Разоў дваццаць. Кожны год, калі быў нядрэнны ўраджай зерневых». Напэўна, гэта адзіны механізатар раёна, у якога такая зайздросная тысячная скарбонка.
На камбайне разам з Сяргеем Гоманавым працуе Аляксандр Шабанаў. «Гэта наша перамога, – кажа Сяргей. – Аднаму цяжка, а на пару лягчэй працаваць. Я задаволены сваім паплечнікам і памочнікам».
Павіншаваць экіпаж тысячнікаў на мех-двор райаграсэрвісу прыехалі начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Раман Прасветаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Лідары жніва атрымалі падарункі і граматы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №66 ад 25.08.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *