Организации и предприятия Шумилинского района помогают школьникам «собрать портфель»

Образование Общество

Збіраем школьны партфель

Дапамога з усіх бакоў
Прафсаюзная арганізацыя УП ЖКГ далучылася да традыцыйных дабрачынных акцый «Прафсаюзы – дзецям» і «Збяры школьны партфель», якія кожны год праводзяцца напярэдадні навучальнага года.
Як расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі Вольга Піліпёнак, для матэрыяльнай прафсаюзнай дапамогі былі прапанаваны мнагадзетныя сем’і і малазабяспечаныя, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама тыя, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. У гэты спіс трапілі тыя жанчыны і мужчыны, якія ў адзіночку выхоўваюць дзяцей. Усяго прафарганізацыя УП ЖКГ дапамагла падрыхтавацца да школы 13 сем’ям з непаўналетнімі дзецьмі.

* * *
Падрыхтаваць дзяцей да школы дапамагала і прафсаюзная арганізацыя райбальніцы. «25 дзецям-школьнікам нашых работнікаў з 13 мнагадзетных сем’яў мы аказалі матэрыяльную падтрымку памерам у 2 базавыя велічыні, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі ЦРБ Зінаіда Сцержанкова. – Загадзя высветлілі, ці ёсць медыкі, якія маюць трох і больш дзяцей у Обальскай і Мікалаеўскай бальніцах, Светласельскай і Мікіціхінскай амбулаторыях, вясковых ФАПах. Сёлета тры нашы работнікі сваіх траіх дзяцей адпраўляюць у школу – ім ўручылі па 6 базавых велічынь на сям’ю. Акрамя гэтага, мнагадзетныя сем’і атрымалі матэрыяльную падтрымку ад райбальніцы – па 2 БВ на непаўналетняга дзіцяці».

* * *
Як адзначыла вядучы спецыяліст Шумілінскай ПМК-70 Марына Нікуленка, штогод прадпрыемства аказвае матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года шматдзетным сем’ям і матулям, якія адны выхоўваюць дзяцей. На пачатак тыдня за грашовай дапамогай, якая складае 54 рублі на сям’ю, звярнуліся 9 работнікаў прадпрыемства.

* * *
На Обальскім керамічным заводзе працуе 14 шматдзетных сямей. Да 1 верасня завод акажа ім матэрыяльную дапамогу ў памеры адной базавай велічыні на кожнае дзіця. Пра гэта паведаміла вядучы спецыяліст па кадрах Наталля Бужынская.
Сёлета шасцёра дзяцей, чые бацькі працуюць на заводзе, пойдуць у першы клас. Прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства дапаможа бацькам першакласнікаў падрыхтаваць іх да школы: бацькі атрымаюць па 50 рублёў.
Ларыса ЗАЙЦАВА,
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №67 ад 28.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *