У Шуміліне валанцёрскія атрады БРСМ арганізавалі збор канцтавараў, школьных і спартыўных рэчаў для дзяцей

Молодёжь Новости Общество

«У школу з добрым сэрцам»

Валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае Сэрца» у рамках акцыі «У школу з добрым сэрцам» арганізавалі збор канцтавараў, школьных і спартыўных рэчаў для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Актыўна далучылася да рэспубліканскай акцыі шумілінская моладзь.


«Дэвіз валанцёраў БРСМ «Добрае Сэрца» – «Рабіць добрыя справы для тых, каму яны асабліва неабходны», – расказвае першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. – Стала добрай традыцыяй, што напярэдадні новага навучальнага года мы дапамагаем выхаванцам сацыяльнага прытулка. Нераўнадушныя маладыя людзі прыносілі ў пункт прыёму школьнае адзенне, абутак, канцылярскія тавары, вучэбныя дапаможнікі, спартыўныя тавары, цацкі, сродкі гігіены і бытавую хімію. Рэчаў назбіралі некалькі вялікіх пакетаў».
У канцы мінулага тыдня Вікторыя Бяляева і валанцёры наведалі сацыяльны прытулак. Гасцей адразу абступілі выхаванцы прытулку – шасцёра хлопчыкаў і дзяўчынак, самаму меншаму з якіх усяго тры годзікі. Яны нясмела заглядвалі ў пакеты, цікавіліся ад каго падарункі.
Дырэктар сацыяльнага прытулка Наталля Крыўко падзякавала моладзі за падарункі і падкрэсліла, што толькі разам мы можам зрабіць жыццё дзяцей, якія трапілі ў прытулак, па-дамашняму цёплым і камфортным.
Акцыя завершыцца 15 верасня, таму, калі хтосьці не паспеў паўдзельнічаць у ёй, яшчэ могуць гэта зрабіць. Збор рэчаў працягваецца да 15 верасня ў кабінеце галоўнага бухгалтара райкама ГА БРСМ (вул. Ленінская, 22).
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *