22 верасня пакіньце аўтамабіль дома

Общество Экология

22 верасня пакіньце аўтамабіль дома

І такім чынам далучыцеся да акцыі «Сусветны дзень без аўтамабіля»


З 16 да 22 верасня штогод праводзіцца Еўрапейскі Тыдзень Мабільнасці, які заклікае людзей у гэтыя дні адмовіцца ад аўтамабіля, выкарыстоўваючы альтэрнатыўныя спосабы і сродкі перасоўвання. Завяршэннем тыдня 22 верасня стане Сусветны дзень без аўтамабіля.
Дзень без аўтамабіля – сімвалічная міжнародная акцыя, мэтай якой з’яўляецца напамін міжнароднай грамадскасці пра шкоду аўтамабільнага засілля як для навакольнага асяроддзя, так і для кожнага з нас. Яе задача – прадэманстраваць свету, што ёсць камфортныя і хуткія альтэрнатывы аўтатранспарту, якія амаль бясшкодныя для наваколля. Дэвіз акцыі 2020 года – «Горад як прастора для людзей, прастора для жыцця!».
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя просіць усіх жыхароў раёна 22 верасня падтрымаць акцыю і па магчымасці адмовіцца ў гэты дзень ад выкарыстання асабістых аўто.
Гуманныя мэты акцыі:
– садзейнічае зніжэнню хаця б на адзін дзень шкодных выкідаў у атмасферу;
– зніжае ўзровень гарадской небяспекі – па статыстыцы, у свеце штодзень пад коламі аўто гінуць каля 3 тысяч чалавек;
– садзейнічае развіццю грамадскага транспарту – карэкціроўцы графіку руху, устанаўленню адэкватных цэн на праезд, укараненню камфортных і бяспечных для пасажыраў транспартных адзінак;
– прыцягвае ўвагу аўтаўладальнікаў да не менш зручнага экалагічна бясшкоднага транспарту.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Апублікавана ў №72 ад 15.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *