Ёсць у Шуміліне школа, дзе выхоўваюць чэмпіёнаў

Молодёжь Спорт, туризм

Школа, у якой выхоўваюць чэмпіёнаў

1 верасня пачаўся новы навучальны год і ў Шумілінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Займацца ў СДЮШАР могуць дзеці з 1 класа.


«За апошнія пяць год каманды спартыўнай школы толькі на першынствах вобласці заваявалі 62 першыя месцы, 17 – другіх, 13 – трэціх. А на рэспубліканскіх стартах, адзначу, што за тры гады нашы валейбалісты і валейбалісткі станавіліся чэмпіёнамі і двойчы прызёрамі Беларусі, а барцы «золата» краіны ўзялі 7 разоў, – расказвае дырэктар СДЮШАР Алег Асташонак. – Выхаванцы нашай школы валейбалісты Антон Сушынскі, Пётр Лазука і Арцём Масько выступаюць за прафесійныя клубы, Антон таксама капітан маладзёжнай зборнай Беларусі, обальскія барцы Уладзіслаў і Вадзім Грачухіны, Ягор Ганушчанка – члены маладзёжнай зборнай Беларусі па грэка-рым-скай барацьбе».

Аддзяленне валейболу
Валейбол у раёне заўсёды карыстаўся вялікай папулярнасцю. Шумілінскае аддзяленне валейболу дало пуцёўку ў спартыўнае прафесійнае жыццё тром майстрам спорту і шасці кандыдатам у майстры спорту.
Трэнеры аддзялення валейболу: Аляксей Паршыкаў, Людміла Харкавец, Любоў Бабова, Юрый Пальвінскі і Уладзіслаў Вязіцкі.
Спартыўная школа адчынена для спартыўных аматараў, як дзяцей, так і дарослых, з 8.00 да 22.00.
Таксама валейбольная група шосты год адкрыта на базе Шумілінскай СШ №2 (трэнер Юрый Пальвінскі).

Аддзяленне грэка-рымскай барацьбы
На працягу апошніх трох дзясяткаў гадоў для юнакоў г. п. Обаль самы модны занятак – грэка-рымская барацьба. Гэта адна з яскравых візітных картак мястэчка. Обальскіх барцоў добра ведаюць як у рэспубліцы, так і за яе межамі. За час работы аддзялення прафесійны спорт пабагацеў на восем майстроў спорту і трыццаць кандыдатаў у майстры спорту. Трэнер аддзялення грэка-рымскай барацьбы Пётр Ганушчанка.
З мінулага навучальнага года група грэка-рымскай барацьбы пачала працаваць і ў Шуміліне. Займаецца з хлопцамі Юрый Сцяпанаў на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №74 ад 22.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *