Раённую спартакіяду сярод школьнікаў адкрыла шкаліяда

Молодёжь Образование Спорт, туризм

Шкаліяда вызначыла мацнейшых

Раённую спартакіяду сярод школьнікаў у новым навучальным годзе адкрыла шкаліяда, у якой змагаліся за перамогу пяці- і шасцікласнікі са школ раёна.

Шкаліяда – гэта лёгкаатлетычнае мнагабор’е, якое ўключае бег на кароткую і доўгую дыстанцыі, кіданне мяча і скачок у даўжыню з разбегу. У спаборніцтвах бралі ўдзел  амаль 30 юных спартсменаў.

У камандным заліку сярод сярэдніх гарадскіх школ перамагла каманда Шумілінскай СШ №1 (настаўнік фізкультуры А. А. Лялюга), сярод сельскіх – Мікіціхінская СШ (А. Я. Асташонак), сярод базавых – Слабадская (У. А. Кучко). Менавіта гэтыя школы ўзначалілі залік раённай спартакіяды ў сваіх катэгорыях.
У асабістым заліку сярод дзяўчынак першае месца ў Ганны Буганавай (Шумілінская СШ №1), другое – у Аляксандры Обухавай (Мікіцінская СШ), трэцяе – у Анжалікі Паўлавай (Слабадская БШ). Сярод хлопчыкаў першым стаў Марат Голубеў з Шумілінскай СШ №2, другім – Аляксей Рагожкін з СШ №1, трэцім – Дзмітрый Чуркін з Обальскай СШ.
Па выніках раённых спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласной шкаліядзе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №76 ад 29.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *