Совещание у председателя райисполкома. Праздники закончились. Пора браться за дела

Актуалии Президент

Новы год пачынаем з дысцыпліны
З неабходнасці павышаць вытворчую і выканаўчую дысцыпліну, адказнасць і патрабавальнасць да сябе і сваіх падначаленых пачаў першую ў новым годзе нараду з актывам раёна старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч прывёў некалькі прыкладаў, якія красамоўна сведчаць пра нядбаласць, неабавязковасць, неахайнасць у рабоце некаторых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый. Ад фермы і дзіцячага садка да стратэгічных аб’ектаў раёна – усюды павінен быць парадак, дысцыпліна, кантроль за доступам пабочных людзей. Такую задачу паставіў У. П. Куранны.
На нарадзе быў зроблены аналіз даручэнняў, дадзеных старшынёй райвыканкама за паўтара месяца яго работы ў раёне, пастаўлены новыя задачы. Размова найперш ідзе пра павышэнне вытворчасці працы, прычым, як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары эканомікі, пра паляпшэнне ўмоў працы людзей.
Былі абмеркаваны таксама пытанні добраўпарадкавання і правапарадку.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №1 ад 4.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *