Прокуратура Шумилинского района проверила правильность эксплуатации карьеров

Экономика

Карыстаемся кар’ерам па правілах

Пракуратурай Шумілінскага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства аб нетрах у частцы эксплуатацыі горных выпрацовак (кар’ераў). Праверкай выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства, якое рэгламентуе пытанні эксплуатацыі кар’ераў.

У адпаведнасці са звесткамі аддзела па землеўпарадкаванні райвыканкама на тэрыторыі раёна знаходзяцца 12 кар’ераў на плошчы 580,8 га, у тым ліку ўнутрыгаспадарчых сельгаспрадпрыемстваў – 6 (4,3 га).
Пры гэтым праверкай выяўлены факты самавольнага карыстання нетрамі.
Так, у парушэнне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах без наяўнасці адпаведнага рашэння выканаўчага камітэта робіцца несанкцыянаваная выбарка грунту і здабыча пяску на землях паміж аграгарадком Мішневічы і вёскай Жданоўка Мішневіцкага сельсавета, паблізу вёскі Гаравыя Каўлякоўскага сельсавета.
У адпаведнасці з экалагічнымі нормамі і правіламі «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні экалагічнай бяспекі» распрацоўка ўнутрыгаспадарчых кар’ераў землекарыстальнікамі для здабычы імі карысных выкапняў у мэтах, не звязаных з атрыманнем прыбытку, без прадастаўлення горнага адводу і ўстанаўлення нарматываў ў галіне выкарыстання і аховы нетраў ажыццяўляецца на глыбіню да 5 м. У парушэнне прыведзенага патрабавання заканадаўства УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» распрацоўвае кар’ер на глыбіню больш за 5 метраў.
Не размешчаны інфармацыйныя таблічкі ўстаноўленага ўзору на пад’язных дарогах да ўнутрыгаспадарчых кар’ераў ААТ «Прыазёрны мір» і СУП «Лаўжанскае»,
Дапушчана захламленасць будаўнічым смеццем тэрыторый унутрыгаспадарчых кар’ераў «Шумілінскага райаграсэрвісу» і «Шумілінскай ПМК-70».
Пры наведванні некаторых кар’ераў устаноўлена, што належныя меры па абмежаванні ўезду на тэрыторыю кар’ераў не прыняты.
Пракуратурай раёна ў Шумілінскі райвыканкам унесена прадстаўленне, у якім запатрабавана прыняць меры па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгламентуе пытанні эксплуатацыі кар’ераў.
Арсеній ДЗЯНІСАЎ,
намеснік пракурора Шумілінскага раёна.
Апублікавана ў №78 ад 06.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *