Свята да Дня пажылых людзей ладзілася ў Шуміліне

Общество

А ў сэрцы маладосць пяе

Добры настрой, вясёлая музыка, задорныя песні работнікаў раённага цэнтра культуры і самадзейных артыстаў, мора кветак, выстава «Шчодрасць восеньскай пары» (клуб «Ветэран»), віншаванне людзей энергічных, смелых, таленавітых, з творчай жылкай – усё гэта штрыхі свята да Дня пажылых людзей, якое ладзілася ў школе мастацтваў.

Сярод гасцей мерапрыемства – намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валекава.
«Вялікая надзейная армія людзей сталага ўзросту – гэта фундамент дабрабыту сённяшняга дня, – адзначыла ў сваім выступленні Святлана Валянцінаўна. – Старэйшае пакаленне вучыць нас цаніць жыццё, працаваць, паважаць чужы погляд і адстойваць свой. Жыццёвы вопыт неацэнны для моладзі. Многія людзі сталага ўзросту і сёння застаюцца прыкладам аптымізму, працавітасці, жыццярадаснасці. Жывіце, тварыце і не здавайцеся, бо вы патрэбныя дзецям і ўнукам, ваш вопыт заўсёды запатрабаваны».
Да віншаванняў з пажаданнямі дабра, шчасця, даўгалецця і міру далучылася старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах.
Падчас свята многа ветэранаў працы былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Як адзначыла Таццяна Цэрах, пра іх, людзей актыўных, нераўнадушных, лёгкіх на пад’ём і маладых у душы, можна гаварыць бясконца. Так, Таццяна Карніловіч прымала актыўны ўдзел у музейным інтэрнэт-праекце «Шуміліншчына памятае», Феадосія Барадулькіна аб’ядноўвае ля сябе ветэранаў-меліяратараў, без Тамары Ганчаровай не абыходзіцца ніводнае раённае мерапрыемства. Актыўны ўдзел у рабоце ветэранскай арганізацыі па грамадзянска-патрыятычным накірунку прымаюць Вольга Аўчыннікава, Раіса Шах, Васіль Афанасьеў, Таісія Фамянок, Людміла Шаўцова. Неацэнны ўклад у развіццё ветэранскага руху ўносяць Валянціна Курчанава з Мішневіч, Марыя Лялюга з вёскі Лялюгі, Раіса Каўгунова з Шуміліна. А жыхар райцэнтра Арсеній Волкаў паказвае прыклад узорнага ўтрымання і добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі. Такі ж прыклад можна браць і з Анатоля Скрыпкіна, які сёлета заняў другое месца ў конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі «Новае жыццё двара», які праводзіўся па праекце «Прамень» сумесна з УП ЖКГ.
Напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі выставы «Шчодрасць восеньскай пары». У намінацыі «Шчодрасць душы» перамагла Святлана Балашэўская, у намінацыі «Асенняя разнастайнасць» – Ларыса Дземідовіч, у намінацыі «Асенняя фларыстыка» – Валянціна Танковіч. У намінацыі «Восеньскія фантазіі» было вызначана некалькі пераможцаў: першае месца – у ветэранаў Мішневіцкага сельсавета, другое – у Лідзіі Шэндзелевай, трэцяе – у Ліліі Барадзёнак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №78 ад 06.10.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *