В Шумилино планируют заасфальтировать почти 1500 м кв тротуаров

Главное Новости

Кладуць новыя тратуары

Райцэнтр паступова рыхтуецца да «Дажынак-2021». На мінулым тыдні работнікі ДРБУ-204 вялі работы па асфальтаванні тратуараў на вуліцах Сіпко, Ленінская, Луначарскага, Кароткіна (ля дзіцячага сада №1).

«Трэба заасфальтаваць амаль паўтары тысячы метраў квадратных тратуараў, – расказаў галоўны інжынер ДРБУ-204 Аляксандр Фурсін. – Самы працяглы тратуар на вуліцы Луначарскага – 550 метраў квадратных.

Усяго для работы нам спатрэбіцца каля 120 тон асфальту». Як нам патлумачыла кіраўніцтва ДРБУ-204, мяркуюць весці дарожныя работы на працягу кастрычніка-лістапада, наколькі гэта дазволіць надвор’е. У планах да канца года пакласці тратуарную плітку па вуліцы Луначарскага ад храма Мікалая Цудатворцы да раённага цэнтра культуры.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №84 ад 27.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *