Обальскі керамічны завод – лідар энергаэфектыўнасці

Главное Новости Экономика

Лідар энергаэфектыўнасці

Падведзены вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу на атрыманне прэміі за дасягненні ў галіне энергаэфектыўнасці і рэсурса-зберажэння. Сярод пераможцаў – ААТ «Обальскі керамічны завод».


Так, у намінацыі «Энергаэфектыўны прадукт года» за выпуск каменя керамічнага радавога з выгараючай дабаўкай (торф) пластычнага фармавання КР М200 дыпломам пераможцы конкурсу адзначана прадукцыя ОКЗ.
Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення лепшых энергаэфектыўных прадуктаў, сістэм і тэхналогій, што прымяняюцца ў будаўніцтве, сферы ЖКГ і энергетыцы.
Кароткая даведка. Обальская цэгла выпускаецца на старэйшым у Беларусі і адным са старэйшых на тэрыторыі СНД прадпрыемстве. Сваю гісторыю Обальскі керамічны завод пачаў яшчэ ў 1929 годзе. З таго часу, пераадолеўшы цяжкія выпрабаванні ваенных гадоў, а таксама эканамічны крызіс пачатку ХХI стагоддзя, прадпрыемства працягвае паспяхова развівацца і забяспечваць не толькі беларусаў, але і значную частку пакупнікоў у краінах былога СССР і замежжа высокаякаснай цэглай.
Сёння обальская цэгла ўяўляе сабой узор ідэальнага спалучэння адборнай сыравіны, прафесійнага абсталявання і работы кваліфікаваных спецыялістаў. Некаторыя віды заводскай прадукцыі, такія як абліцовачная цэгла павышанай марозаўстойлівасці, наогул, не маюць аналагаў у СНД.
Апроч вытворчасці цэглы Обальскі керамічны завод паспяхова асвоіў выпуск матэрыялаў для пакрыцця тэнісных кортаў, а таксама ўнікальных сувенірных керамічных вырабаў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №92 ад 17.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *