ИП Станислав Шедько вдохнул жизнь в кривосельский магазин

Новости Экономика

Другое жыццё старога магазіна

Доўгі час будынак былога магазіна райспажыўтаварыства ў Крывым Сяле стаяў незапатрабаваны. Індывідуальны прадпрымальнік з Шуміліна Станіслаў Шэдзько выкупіў будынак і «ўдыхнуў» у магазін новае жыццё.

Як расказалі мясцовыя жыхары, яны вельмі задаволены магазінам, яго асартыментам. А галоўнае, што цэны на прадукты прымальныя, не вышэй, чым у Шуміліне.
«Мы прапануем пакупнікам па некалькі разнавіднасцяў мясных, малочных, рыбных вырабаў, – расказала прадавец Анжэла Каросцік. – У шырокім асартыменце крупы, кандытарская прадукцыя і многае іншае. Ёсць і прамысловыя тавары першай неабходнасці: чысцячыя і мыючыя сродкі, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, некаторыя гаспадарчыя тавары. Выконваем і заяўкі пакупнікоў – днямі завезлі шклоамывальнік для аўтамабіляў. Прыходзьце да нас, мы рады кожнаму новаму пакупніку!».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №95 ад 04.12.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *