Прокуратура Шумилинского района проверила работу с обращениями граждан

Закон Официально

Пра звароты грамадзян
Пракуратурай раёна праведзена праверка захавання патрабаванняў Дырэктывы №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” і Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян” у раёне.
Перад праверкай быў зроблены аналіз зваротаў грамадзян. Высветлена, што большасць зваротаў у райвыканкам паступіла па пытаннях ЖКГ (45%).
У зваротах грамадзяне паўзнімалі пытанні рамонту дамоў, водазабеспячэння, водаадвядзення і добра-ўпарадкавання, былі не задаволены якасцю жыллёва-камунальных паслуг, рамонтных работ, валакітай і няўважлівымі адносінамі спецыялістаў жыллёва-камунальнай службы да іх праблем.
Улічваючы вялікую колькасць зваротаў па жыллёва-камунальных пытаннях, пракуратурай раёна была праведзена праверка работы са зваротамі грамадзян ва УП ЖКГ.
Праверка паказала, што пераважна па ўсіх зваротах праводзяцца адпаведныя праверкі і грамадзянам у вызначаным тэрмін паведамляецца пра прынятыя рашэнні. У той жа час пракуратурай раёна быў знойдзены факт страты звароту аднаго грамадзянина, які падчас размовы з работнікам пракуратуры пацвердзіў факт звароту ў камунгас, але пісьмовы адказ з УП ЖКГ не атрымаў.
Пры вывучэнні пытанняў захавання заканадаўства ўстаноўлена, што камунгас дапускае парушэнні Закона “Аб зваротах грамадзян”, у прыватнасці, не тлумачыць грамадзянам парадак абскаржання рашэнняў, якія былі прыняты па звароце. Згодна з артыкулам 14 Закона грамадзяне пры разглядзе зваротаў могуць абскардзіць рашэнні, што былі прыняты па іх праблемах, у вышэйстаячых дзяржаўных органах ці ў судзе.
Не былі растлумачаны законныя правы грамадзянам пры адказе на калектыўны зварот жыхароў дома № 51 па вуліцы Сіпко, у некаторых іншых выпадках.
Ёсць пытанні па рабоце са зваротамі грамадзян і ў сельскіх выканаўчых камітэтах. Праверка ў Каўлякоўскім сельскім выканаўчым камітэце паказала, што не ўсе звароты рэгіструюцца ў журнале ўліку пісьмовых зваротаў, адпаведна не даюцца і пісьмовыя адказы.
Згодна з Дырэктывай №2 работа з грамадзянамі – адзін з крытэрыяў ацэнкі работы дзяржаўных органаў. Асаблівую ўвагу кіраўнікам неабходна звярнуць на забеспячэнне ўважлівых і адказных адносінаў іх работнікаў да грамадзян. Па кожнаму факту фармалізму, грубасці, нетактычных паводзінаў і непавагі да людзей праводзіць праверкі, а пры пацверджанні фактаў прыцягваць вінаватых да адказнасці.
А. ВЕЦЮГОЎ, намеснік пракурора раёна.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *