Районный бюджет сохранил социальную направленость

Актуалии Официально

Сацыяльная накіраванасць захоўваецца
Бюджэт раёна на 2012 год зацверджаны бездэфіцытным. Яго даходы (без уліку бязвыплатных паступленняў) запланаваны ў суме 47,1 млрд. рублёў, што ў 1,6 раза вышэй узроўню 2011 года. Асноўная доля прыходзіцца на падаходны падатак з фізічных асоб — 19,1 млрд. руб. (40,5% ад агульнай сумы даходаў), падатак на дабаўленую вартасць — 14,4 млрд. руб. (30,7%), падатак на прыбытак — 1,6 млрд. руб. (3,4%), падаткі на ўласнасць — 5,1 млрд. руб. (10,9%).
Неабходна забяспечыць бездэфіцытнае выкананне бюджэтаў усіх узроўняў. Акрамя таго, пастаўлена задача своечасова і ў поўнай меры фінансаваць расходы, звязаныя з бягучай дзейнасцю бюджэтных арганізацый і субсідзіраваннем сацыяльна значных паслуг, а таксама скарачэннем крэдыторскай запазычанасці.
У цэлым расходы кансалідаванага бюджэту раёна ў першым квартале 2012 года склалі 36,7 млрд. рублёў ці 28,4% гадавога плана. Гэта на 22,3 млрд. рублёў больш, чым за аналагічны перыяд 2011 года. У структуры выдаткаў найбольшая вага прыходзіцца на выплату зарплаты з налічэннямі — 17,1 млрд. рублёў (46,5% усіх расходаў).
Астатнія расходы склаліся наступным чынам. На медыкаменты патрачана 0,8 млрд. руб. (2,3%), прадукты харчавання — 0,8 млрд. руб. (2,3%), трансферты насельніцтву — 0,6 млрд. руб. (1,7%), субсідыі дзяржарганізацыям — 8,7 млрд. руб. (23,7%), аплату камунальных паслуг — 5,9 млрд. руб. (15,9%).
За 1 квартал 2012 года на фінансаванне ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы накіравана 66,5% усіх расходаў бюджэту раёна, ці 24,4 млрд. руб. Забяспечана своечасовая выплата зарплаты работнікам бюджэтнай сферы. У першачарговым парадку фінансаваліся расходы, звязаныя з забеспячэннем бягучай жыцця-дзейнасці ўстаноў. У эканамічнай структуры расходаў бюджэту раёна доля ўказаных расходаў за 1 квартал склала 98,7% ці 24,1 млрд. рублёў.
Расходы капітальнага характару па ўсіх галінах і накірунках насілі кропкавы характар з улікам іх прыярытэтнасці і значнасці (удзельная вага капітальных расходаў у агульным аб’ёме расходаў склала 0,9%). За 1 квартал бягучага года па сацыяльнай сферы ўказаныя расходы склалі больш за 0,3 млрд. рублёў.
Установы адукацыі за сту-дзень-сакавік прафінансаваны ў суме 14,5 млрд. рублёў, што ў 1,9 раза вышэй узроўню адпаведнага перыяду мінулага года без уліку капітальнага будаўніцтва.
Установам аховы здароўя раёна з бюджэту накіравана 5,9 млрд. рублёў, ці ў 2 разы больш узроўню першага квартала мінулага года без выдаткаў на капітальнае будаўніцтва.
На фінансаванне расходаў па сацыяльнай абароне накіравана 1,8 млрд. рублёў, што ў 2,1 раза вышэй узроўню першага квартала 2011 года. Пры гэтым на выплату адраснай сацыяльнай дапамогі накіравана 0,2 млрд. рублёў, на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця — 0,1 млрд. рублёў.
На культуру, мастацтва, кінематаграфію  і сродкі масавай інфармацыі накіравана  1,9 млрд. рублёў, што ў 1,8 раза вышэй узроўню мінулага года.
Расходы на фізічную культуру і спорт прафінансаваны ў аб’ёме 0,4 млрд. рублёў, што ў 2,2 раза вышэй узроўню мінулага года.
На галіны нацыянальнай эканомікі і жыллёва-камунальную гаспадарку за студзень-сакавік бягучага года накіравана 10,1 млрд. руб., што складае 27,6% усіх расходаў, у тым ліку на жыллёва-камунальную гаспадарку ў цэлым па раёне накіравана 9,6 млрд. рублёў. З іх на кампенсацыю выдаткаў арганізацыям ЖКГ за кошт бюджэтных сродкаў выдаткавана 9,1 млрд. рублёў.
А. СІДАРЭНКА, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.
Надрукавана ў №38 ад 15.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *