На первенстве области по греко-римской борьбе наши борцы взяли 4 призовых места

Новости Спорт, туризм

фота з адкрытых крыніц

Спартыўныя навіны: Грэка-рымская барацьба

На мінулым тыдні ў Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе. На спаборніцтвах барцы з Обалі і Шуміліна заваявалі чатыры прызавыя месцы.

Чэмпіёнам вобласці ў вагавой катэгорыі 52 кг стаў Цімафей Карасёў. Яшчэ адзін абальчанін – Анатоль Анцупаў – узняўся на трэці радок. Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка.
Шумілінскія барцы Дзяніс Сініцкі (вагавая катэгорыя 75 кг) і Данііл Булах (вагавая катэгорыя 57) занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Займаюцца хлопцы ў Юрыя Сцяпанава.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №4 ад 19.01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *