Две тысячы ёлок продаст Шумилинский лесхоз населению

Актуалии Новости

Дзве тысячы прыгажунь
Работнікі Шумілінскага лясгасу напярэдадні Новага года мяркуюць прадаць дзве тысячы лясных прыгажунь. Продаж елак пачнецца ўжо на гэтым тыдні – з  20 снежня. Пра гэта рэдакцыі расказаў галоўны інжынер лясгасу С. М. Голубеў.
Елкі і сосны будуць прадавацца ва ўсіх лясніцтвах раёна. “Лясную прыгажуню вышынёю да аднаго метра можна будзе купіць за 25 тысяч рублёў, ад аднаго да двух метраў – за 33 тысячы рублёў, ад двух да трох метраў – за 50 тысяч рублёў”, – расказаў Сяргей Міхайлавіч.
Лясгас заключыў дагавор з райспапажыўтаварыствам, у магазінах якога таксама з’явяцца ў продажы елкі. А яшчэ работнікі лясгасу мяркуюць прадаваць з 20 па 31 снежня ўключна елкі ў Віцебску.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №100 ад 18.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *