Выставка «Александр Невский — защитник родной земли» работает в Шумилинском историко-краеведческом музее

Культура Новости

Во время открытия выставки.

«Аляксандр  Неўскі – абаронца  роднай  зямлі»

На мінулым тыдні ў выставачнай зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрылася выстава «Аляксандр Неўскі – абаронца роднай зямлі»,  прысвечаная Году  народнага адзінства і 800-годдзю з дня нараджэння славутага палкаводца, вялікага князя Наўгародскага, Кіеўскага і Уладзімірскага.

На адкрыццё выставы сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, нераўнадушныя да культуры і гісторыі жыхары раёна. Захавальніца музея Таццяна Цэрах расказала, што выстава арганізавана пры садзейнічанні Віцебскага аддзялення Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Рускае таварыства» пры пасольстве Ра-сійскай Федэрацыі ў Беларусі і культурна-інфармацыйнага цэнтра «Скарбы свету» г. Віцебск.

Новы праект прадставіла намеснік старшыні Віцебскага ад-дзялення «Рускага таварыства» Валянціна Маісеенка. Яна прыпынілася на экспазіцыі карцін розных аўтараў, дзякуючы якім мы можам меркаваць пра Аляксандра Неўскага як пра вялікага палкаводца і абаронцу зямлі рускай, дыпламата, патрыёта, мужнага чалавека.

Як адзначыла Валянціна Маісеенка, блізкі палкаводзец і беларускай зямлі, бо ў свой час узяў у жонкі полацкую князёўну і тым самым паклаў аснову адзінства беларусаў і расіян. У Віцебску адрэстаўрыраваны храм у яго імя, а таксама царква, у якой вянчаўся Аляксандр Неўскі, ёсць помнік палкаводцу, яго жонцы і сыну. Дарэчы, у Беларусі 40 храмаў у імя Святога Аляксандра Неўскага, ягоным імем названы бібліятэкі, вуліцы, паркі.

Аляксандр Неўскі ў 22 гады камандаваў войскам, якое прымала ўдзел у бітвах: знакамітай Неўскай бітве, калі Аляксандр разграміў шведаў, бітве на Чудскім возеры і інш. Яго знакамітыя словы «не ў сіле бог, а ў праўдзе» не губляюць актуальнасці ў нашы дні.

Памяць пра Аляксандра Неўскага ўвекавечана ў жывапісе і скульптуры, літаратуры, мастацкіх і дакументальных фільмах, у іканапісе.  Ордэнам Аляксандра Неў-скага ўзнагароджвалі воінаў за асаблівыя заслугі перад Радзімай.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *