Ягор Лазука: афіцэр – не проста прафесія, гэта вобраз мыслення, стыль паводзін, лад жыцця

Главное Молодёжь Общество

Увасобіў мару дзяцінства

Хто ў дзяцінстве хоць раз не марыў стаць разведчыкам? Многіх хлопцаў цягне бязмежная рамантыка прыгод і геройства. Але рашаюцца ажыццявіць сваю мару і стаць сапраўдным разведчыкам адзінкі. Ягор Лазука ў гэтым спісе, ён курсант II курса факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Факультэт ваеннай разведкі вызначаецца жорсткім адборам прэтэндэнтаў як у інтэлектуальным плане, так і ў фізічным. Патэнцыйныя разведчыкі павінны быць бездакорныя ва ўсім. Толькі адзінкі праходзяць усе іспыты і вучацца тут.
– У 9 класе цвёрда вырашыў, што буду афіцэрам, – дзеліцца Ягор. – Ведаў, што на факультэт ваеннай разведкі даволі складана па-ступіць. Але рызыкнуў. Тым больш, што з вучобай у мяне ніколі не было праблем (Ягор скончыў школу з залатым медалём – аўт.). І не прагадаў.
А яшчэ ў Ваенную акадэмію юнак пайшоў і таму, што хацеў выпрабаваць сябе на трываласць, пабываць у экстрэмальных сітуацыях. Ды і прэстыжнасць прафесіі сы-грала сваю ролю. Ягор прызнаўся, што яму было даволі нялёгка перастроіцца з грамадзянскага жыцця на ваенныя будні. Вельмі напружанымі былі месячныя курсы маладога байца, пасля праходжання якіх курсанты Ваеннай акадэміі прымалі Ваенную прысягу. Зараз жа ён не бачыць больш рацыянальнага ладу жыцця.
Зараз жа ён не бачыць больш рацыянальнага ладу жыцця.
– У акадэміі ў нас строгі распарадак дня, дысцыпліна ва ўсім. Часу хапае, каб вучыцца, развівацца, займацца спортам. За паўтара года я стаў больш сабраным і пунктуальным. На многія рэчы стаў глядзець па-іншаму, – прызнаецца курсант. – І што самае важнае – з кожным днём становіцца ўсё больш цікава, у раскладзе з’яўляюцца новыя дысцыпліны і прадметы. Адкрыў для сябе такія паняцці, як калектыў і сяброўства. У акадэміі без гэтага ніяк.
Ягор Лазука – падцягнуты, з армейскай выпраўкай. А яшчэ выхаваны і пунктуальны: дамаўляліся сустрэцца ў 11 гадзін – хлопец хвіліна ў хвіліну прыбыў у рэдакцыю. Будучы афіцэр умее падтрымаць гутарку, пры гэтым мае сваё меркаванне.
Як сам прызнаецца, ад вучобы атрымлівае задавальненне. У гэтым ён бачыць вялікую за-слугу выкладчыкаў, якія, па словах юнака, укладваюць у курсантаў душу, дапамагаюць добрай парадай, падтрымліваюць ва ўсіх пачынаннях.
А наогул курсант Ягор Лазука перакананы, што афіцэр – не проста прафесія, гэта вобраз мыслення, стыль паводзін, лад жыцця.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №14 ад 23.02.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *