Шумилинские активисты «Белой Руси» сажали лес между деревнями Улазовичи и Духровичи

Общество Экология

Па ініцыятыве «Белай Русі»

Выступіла з ініцыятывай прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу-2021» кіраўніцтва раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

9 красавіка члены арганізацыі – дзяржслужачыя і кіраўнікі некаторых устаноў – саджалі разам з работнікамі лясніцтва новы лес на ўчастку Шумілінскага лясніцтва, які знаходзіцца на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета, паміж вёскамі Улазавічы і Духравічы.
«Аказваецца, нічога складанага ў пасадцы сасны няма, галоўнае, добра пятачкай прыціснуць маленькі саджанец», – зрабілі выснову тыя, хто першы раз у жыцці саджаў дрэвы.
Па словах ляснічага Андрэя Калдунова, на гэтым участку плошчай 2,8 га было высаджана за пятніцу і суботу 19 тысяч штук саджанцаў сасны звычайнай і елкі еўрапейскай.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №28 ад 13.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *