Не поджигайте! Можете не справиться со стихией

Безопасность Общество

Вясеннія палы – па віне чалавека

З надыходам вясны прыходзіць і галаўны боль ратавальнікаў – палы сухой травы. Як пазбегнуць вогненных бедстваў у пажаранебяспечны сезон, сказаць складана, але бяздзейнічаць дакладна недапушчальна.

Таму шумілінскія ратавальнікі ў гэтыя дні актыўна праводзяць рэйды пажаранебяспечных участкаў на тэрыторыі раёна і прафілактычную работу з грамадзянамі. У адным з рэйдаў прыняў удзел і карэспандэнт раённай газеты.
«Трава не загараецца сама па сабе, тут руку прыкладае чалавек, і яго бяздумныя і бесклапотныя дзеянні часта абарочваюцца вялікай трагедыяй, – пераконваў вяскоўцаў населеных пунктаў Обальскага сельсавета старшы інспектар РАНС Дзмітрый Гушчын. – Раім не выкарыстоўваць адкрыты агонь ранняй вясной, пакуль яшчэ не вырасла зялёная трава. Тыя, хто аднойчы сутыкаўся з тушэннем вясенніх пажараў, ведаюць: справіцца з вогненнай стыхіяй ў такім выпадку складана, самастойна – наогул немагчыма. Ужо гэтай вясной на Віцебшчыне ёсць трагічныя факты вынікаў выпальвання сухой расліннасці: у Чашніцкім раёне з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні сухой расліннасці ў агні загінула 83-гадовая жанчына. Яна не змагла справіцца са стыхіяй…».
Падчас рэйду супрацоўнікі МНС інструктавалі грамадзян па правілах пажарнай бяспекі пры развядзенні кастроў на прысядзібных участках. Рэйдавая група натрапіла на некалькі такіх кастроў і папярэдзіла вяскоўцаў пра тое, што нельга пакідаць агонь без нагляду.
Як расказаў Дзмітрый Гушчын, ужо сёлета знайшліся і тыя, для каго, вобразна кажучы, літара закона проста лірыка. У адносінах да некалькіх грамадзян распачаты адміністрацыйныя працэсы за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані – да іх будуць прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Выратавальнікі нагадваюць: згодна з арт. 16.40 КаАП за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў з’яўляецца фактам прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю і прадугледжвае грамадзянска-прававую адказнасць. Памер кампенсацыі шкоды, учыненай навакольнаму асяроддзю, вызначаецца па таксах, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2008 г. №348 (рэд. ад 01.01.2021 г.) «Аб таксах для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, учыненай навакольнаму асяроддзю».
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №28 ад 13.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *