В Шумилинском районе прошли мероприятия в память о генерале армии Афанасии Белобородове

Беларусь помніць Новости

Міжнародная акцыя на Шуміліншчыне

24 красавіка па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» у рамках расійска-беларускай гісторыка-мемарыяльнай экспедыцыі, прысвечанай памяці генерала арміі двойчы Героя Савецкага Саюза Афанасія Паўланцьевіча Белабародава, адбылася акцыя па ўборцы месцаў воінскай славы.

У прыватнасці, актывісты «Белай Русі» на чале са старшынёй раённай арганізацыі намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай наводзілі парадак на вайсковым пахаванні ва ўрочышчы Дзюбянка, работнікі ўстаноў культуры раёна – на вайсковых пахаваннях Мішневіцкага і Сіроцінскага сельсаветаў.
Па інфармацыі тэлеграм-канала «Шумілінскія салаўі» падрыхтаваў
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №32 ад 27.04.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *