
Футбольны сезон завершаны: ФК «Шуміліна» заняў шостае месца ў групе
У мінулыя выхадныя адбыліся заключныя матчы рэгіянальнага этапа чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі (Віцебскі дыФСвізіён, група «С»).
ФК «Шуміліна» правёў сваю фінальную гульню на выездзе, адправіўшыся ў госці да браслаўскага «Дрывяціча». Паядынак выдаўся напружаным і відовішчным, аднак фартуна ў гэты дзень апынулася на баку гаспадароў поля –сустрэча завяршылася паражэннем шумілінскай каманды з лікам 4:2.
Нашы футбалісты да апошняга змагаліся за ачкі. Аўтарамі двух забітых мячоў у вароты сапернікаў сталі Андрэй Бабровіч і Піліп Быкаў.
Гэты матч паставіў кропку ў розыгрышы групы С Віцебскага дывізіёну. Па выніках усіх згуляных тураў футбольны клуб «Шуміліна» размясціўся на 6-м радку турнірнай табліцы.
Сезон выдаўся няпростым, напоўненым як яркімі перамогамі, так і прыкрымі стратамі, але каманда атрымала каштоўны гульнявы вопыт.
Дар’я ЧАПУРНОВА.
