Спортивный обзор

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Віцебск прымаў удзельнікаў першынства вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў.
Добра выступілі на спаборніцтвах обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. Пераможцамі першынства сталі Аляксандр Барсукоў у вагавой катэгорыі 69 кг і Аляксандр Храмцоў (46 кг), другімі сталі Уладзіслаў Грачухін (58 кг) і Вадзім Грачухін (54 кг), трэція месцы ва Уладзіслава Грыбкова (58 кг) і Кірыла Чухнова (54 кг).
Валейбол
У Віцебску прайшло першынство вобласці па валейболе сярод выхаванцаў ДзЮСШ 1996-1997 гадоў нараджэння. За перамогу змагаліся валейбалісты з Шуміліна, Віцебска, Оршы, Глыбокага і Бешанковіч. Выхаванцы Анатоля Завадскага перамаглі аршанскую, віцебскую і бешанковіцкую каманды, але ў фінальнай сустрэчы прайгралі валейбалістам з Глыбокага. Такім чынам, у нашых землякоў другое месца. Лепшымі ў нашай камандзе былі Арцём Масько, Дзмітрый Ананьеў, Пётр Лазука і Дзяніс Кляцкоў.
Спартакіяда
У аграгарадку Ноўка прайшла абласная занальная спартакіяда сярод сельскіх жыхароў па летніх відах спорту. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з Віцебскага, Шумілінскага, Бешанковіцкага і Гарадоцкага раёнаў. Нашы землякі сталі першымі ў спаборніцтвах па міні-футболе, стрытболе і жаночым валейболе, другімі сталі ў мужчынскім валейболе і настольным тэнісе, трэцяе месца па лёгкай атлетыцы. У выніковай табліцы каманда нашага раёна стала другой.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *