Следственный комитет просит откликнуться свидетелей ДТП в Шумилинском районе

Безопасность Происшествия

Сведкі, адгукніцеся
У вытворчасці следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці знаходзяцца тры крымінальныя справы па факту дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся на тэрыторыі Шумілінскага раёна.
Так, 20 сакавіка жыхар г. Віцебска на аўтадарозе Віцебск-Полацк (непадалёк ад в. Пушча) не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Пацярпела пасажырка, яна атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. У матэрыялах справы значыцца, што ў момант раз’езда з грузавым аўто (марка і нумары невядомыя) вадзіцеля легкавога аўтамабіля асляпіла, ад чаго ён і не справіўся з кіраваннем. Таксама вядома, што вадзіцель другога грузавога аўто (марка і нумары невядомыя), які ўбачыў аварыю, прыпыніўся, каб аказаць медыцынскую дапамогу пацярпелай. Ён давёз жанчыну да бальніцы і з’ехаў. Супрацоўнікі следчага камітэта просяць адгукнуцца вадзіцеляў грузавых машын, а таксама відавочцаў аварыі.
5 лістапада мінулага года вадзіцель “Аўдзі-100” з прычэпам, рухаючыся па абочыне аўтадарогі Віцебск-Полацк у бок абласнога цэнтра, непадалёк ад Язвіна наехаў на жыхарку в. Завяззе, якая ішла ў сустрэчным накірунку па абочыне дарогі. У выніку ДТЗ пацярпелай былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла ў раённай бальніцы.
10 лістапада 2011 года ўраджэнец Віцебска, кіруючы аўтамашынай “МАЗ”, на аўтадарозе Віцебск-Полацк каля павароту на  Лескавічы не ўступіў дарогу жанчыне, якая рухалася па нерэгулюемаму пешаходнаму пераходу. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла.
Па дадзеных аварыях праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Хочацца звярнуцца да сведкаў дарожна-транспартных здарэнняў: калі вам вядомы нейкія факты аварый, раскажыце пра гэта міліцыі. Тэлефануйце ў дзяржаўтаінспекцыю па нумары 4-18-50 або ў дзяжурную часць РАУС 102.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2012.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *