Шумилинская демография: плюсы и минусы декабря

Актуалии Общество

Віншуем! У снежні нарадзіліся
Асташонак Арсеній (Шуміліна);
Аксёнаў Мікіта (Шуміліна);
Барабанава Соф’я (Шуміліна);
Верхавень Мілана (Обаль);
Гайлоў Раман (Шуміліна);
Дубянок Данііл (Обаль);
Зазыба Мілана (Шуміліна);
Зуеў Расціслаў Шуміліна);
Котава Злата (Шуміліна);
Кляцкова Дзіяна (Обаль);
Краўчанка Аляксандра (Шуміліна);
Кучаў Арцём (Шуміліна);
Левіт Мілана (Шуміліна);
Макарава Аксана (Каравайніца);
Нікіценка Варвара (Слабада);
Полацкая Ксенія (Шуміліна);
Раманятава Аліна(Слабада);
Скорынава Надзежда (Амбросавічы);
Усаў Захар (Амбросавічы);
Чарнічэнка Мікіта (Пабеда);
Шавяка Іван (Шуміліна).
У снежні ў раёне нарадзілася 21 дзіця – 12 дзяўчынак і 9 хлопчыкаў (у лістападзе было 23 нованароджаныя). Дванаццаць дзяцей з’явіліся на свет у Шуміліне. На тэрыторыі Обальскага сельсавета нарадзілася трое дзетак,  Сіроцінскага і Дабейскага –  па двое, Светласельскага і Лаўжанскага – па аднаму. А вось у Каўлякоўскім, Мішневіцкім і Мікалаёўскім сельсаветах не зарэгістравана ў снежні ніводнага нованароджанага.
Разводы
У снежні суд Шумілінскага раёна разгледзеў 7 спраў аб скасаванні шлюбу. У чатырох разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У пяці выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у двух – мужчыны.  Яшчэ 30 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне, у 22 з іх ёсць дзеці.
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў
У снежні судовым рашэннем пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да  сваіх двухгадовых блізнят грамадзянка Карэліна з Шуміліна.
Страты
У снежні ў раёне пайшлі з жыцця 37 чалавек, у тым ліку 11 з іх – працаздольнага ўзросту. 16 чалавек пайшлі з жыцця ад хвароб сістэмы кровазвароту, 6 – ад старасці, 2  – ад анкалагічных захворванняў. У снежні ў раёне зарэгістраваны адзін суіцыд.
У мінулым месяцы ў раёне адбыліся два пажары. Загарэлася падсобнае памяшканне на адной з ферм “АграБаравінкі” – у агні загінуў мужчына. Адбыўся пажар у в. Каравайніца, дзе таксама ў агні загінуў мужчына. На пажарах пашкоджаны жылы дом і падсобнае памяшканне. Урон ад пажараў склаў 3,3 мільёна рублёў. Выратаваны тры гаспадарчыя пабудовы, кошт якіх ацэнены амаль на 30 мільёнаў рублёў.
8 шлюбаў за снежань
У снежні ў Шумілінскім раёна было зарэгістравана толькі 8 шлюбаў. 5 рэгістрацый адбылося ў Шумілінскім ЗАГСе, 3 – у сельвыканкамах: 2 – у Обальскім і 1 – у Светласельскім сельвыканкаме.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2012.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *