Людей волнуют дороги

Новости Общество Президент

Чатыры пытанні – амаль усе пра дарогі

Чатыры тэлефонныя звароты паступілі на «прамую лінію» да старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча ў мінулую суботу, 22 мая. Тры з іх тычыліся стану дарог.


Першы тэлефонны званок паступіў ад жыхаркі г. Віцебска, якая часта ездзіць на могілкі да сваякоў у Казьяны і кожны раз абураецца праблемным станам дарогі паміж Мішневічамі і Сураўнямі. Мікалай Аляксеевіч растлумачыў заяўніцы сітуацыю: зараз у сувязі з падрыхтоўкай да «Дажынак» уся дарожна-рамонтная тэхніка задзейнічана на работах у Шуміліне. Тым не менш, нягледзячы на загружанасць, раённая дарожная служба абяцае да 1 чэрвеня зрабіць ямкавы рамонт дарогі.
Жыхарка райцэнтра патэлефанавала з прапановай да ўлад: вывозіць дарожны матэрыял пасля зняцця слою дарожнага палатна па цэнтральных вуліцах Шуміліна пры падрыхтоўцы іх да новага асфальтавання на падсыпку пад’ездаў да могілак. У прыватнасці, жанчыну хвалюе праблемны пад’езд да могілак Аўсееўскае.
Яшчэ адна заяўніца з Шуміліна папрасіла вывезці смецце з Крупчанскіх могілак. Людзі на Радаўніцу прыбіралі могілкі блізкіх і сваякоў, выносілі смецце на сметнікі, а камунгас у час не вывез.
Патэлефанаваў старшыні райсавета і жыхар в. Добрына, расказаў пра праблемны стан дарогі па вуліцы Пралетарскай, пра вялізныя яміны на ёй і папрасіў зрабіць падсыпку. Пытанне ўзята на асабісты кантроль старшыні раённага Савета дэпутатаў М. А. Будневіча. Як, між іншым, і ўсе астатнія, якія паступілі на «прамую лінію».
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №39 ад 25.03.3021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *