Сеять кукурузу «Мишневичам» помогает «Приозёрный мир»

Новости Сельское хозяйство

Сеяць кукурузу дапамагаюць калегі

Мішневіцкія механізатары Віктар Пятроў і Аляксей Зімянін сеяць кукурузу                 разам з калегам з ААТ «Прыазёрны мір» Аляксандрам Данчанкам.

500 гектараў зерневых і зернебабовых у КУСГП «Мішневічы» засеялі сваімі сіламі. А вось на кукурузу і рапс папрасілі дапамогі ў ААТ «Прыазёрны мір» – амаль тыдзень тут працуе іх трактар з пасяўным агрэгатам.

– Наш пасяўны агрэгат знаходзіцца ў рамонце, – тлумачыць намеснік дырэктара па вытворчасці Уладзімір Груца, разам з якім едзем за Андрэеўку на палеткі. – Механізатар Аляксандр Данчанка з «Прыазёрнага міру» справіўся з паўсотняй гектараў яравога рапсу, зараз за дзень засявае да 30 гектараў кукурузы. Мы вельмі ўдзячны за дапамогу. Стараемся ствараць усе ўмовы для работы механізатараў: падвозім абеды на поле, патрэбныя запчасткі, падчас паломак рамантуем талакой. Адным словам, на адным полі дружна працуюць і мясцовыя механізатары Віктар Пятроў і Аляксей Зімянін, і іх калега-памочнік.
З запланаваных двухсот гектараў кукурузы ў КУСГП «Мішневічы» на раніцу ўчарашняга дня было засеяна 146 га (73% да патрэбнага). На нізкіх палетках тэмпам работы вельмі перашкаджаюць дажджы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў № 40 ад 28.05.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *