Не оставляйте детей одних!

Бяспека Общество Семья

Не пакідайце дзяцей адных!

На жаль, не губляе сваёй актуальнасці праблема дзіцячага свавольства з агнём. У асаблівай групе рызыкі – дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту. Менавіта яны часцей за ўсё атрымліваюць траўмы і што самае страшнае – гінуць у агні пажараў.

!З пачатку года ў краіне на пажарах загінулі 4 дзіцяці.

Адна з апошніх трагедый 21 мая здарылася ў Лельчыцкім раёне – на пажары загінуў 6-гадовы хлопчык. Маці выйшла з дому павесіць вымытую бялізну, дома пакінула сына аднаго. Калі ўбачыла, што дом гарыць, унутр трапіць ужо не змагла…
Бацькі пакідаюць дзяцей адных і, зачыніўшы дзверы на ключ, ідуць па сваіх справах. І не лічаць патрэбным прыбраць у недаступныя месцы запалкі і запальнічкі. Некалькіх хвілін бывае дастаткова для таго, каб гарачая запалка, якая выпадае з дзіцячых рук, стала прычынай пажару. Самае страшнае ў тым, што ў такой сітуацыі дзіця не мае магчымасці выратавацца.
Прыкладам для сваіх аднагодкаў і гонарам для бацькоў стаў 12-гадовы падлетак з Мядзельскага раёна. 28 красавіка ў вёсцы Сідаравічы загарэўся жылы дом. Хлопец змог выратаваць з агню свайго малодшага двухгадовага брата, пры гэтым сам атрымаў цяжкія апёкі, а таксама парэзы рук і твару. Падлетак знаходзіцца ў крайне цяжкім становішчы ў бальніцы.
Ратавальнікі нагадваюць:
– пакідаць дзяцей адных без нагляду крайне небяспечна;
– захоўвайце запалкі і іншыя запальныя сродкі далей ад дзіцячых вачэй;
– не дазваляйце малым самастойна карыстацца газам і электрабытавымі прыборамі, не пакідайце на іх догляд печкі, якія паляцца;
– будзьце сваім дзецям прыкладам для пераймання ва ўсім, у тым ліку і ў безумоўным выкананні правілаў бяспечных паводзін.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар РАНС.
Апублікавана ў №41 ад 01.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *