Обольский керамический завод поддерживает студентов-заочников

Образование Экономика

Падтрымліваюць завочнікаў

Обальскі керамічны завод не дае выпускнікам школ мэтавыя накіраванні для вучобы ў ВНУ. Але тут падтрымліваюць работнікаў, які вучацца на завочнай форме абучэння.

«Калі наш работнік паступіў у ВНУ на спецыяльнасць, якая неабходна прадпрыемству, то пры жаданні студэнта-завочніка мы можам заключыць трохбаковае пагадненне паміж студэнтам, заводам і навучальнай установай, – расказвае інспектар па кадрах ОКЗ Н. А. Бужынская. – У такім выпадку мы аплачваем абучэнне студэнта, маладому чалавеку аплачваем водпускі для здачы залікаў і экзаменаў. Пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі выпускнік павінен абавязкова адпрацаваць на заводзе два гады».
На сённяшні дзень такія пагадненні заключаны з двума работнікамі: адзін вучыцца на інжынера-энергетыка ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце, другі вывучае камерцыйную дзейнасць у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №43 ад 08.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *