В Шумилинском районе 9 выпускников закончили школу с золотой медалью

Главное Молодёжь Новости Образование

Залаты россып Шуміліншчыны

9 залатых медалістаў выпускаюць сёлета ўстановы адукацыі Шуміліншчыны ў самастойнае плаванне.

Валерыя Грыдзюшка.
Алена Дзмітрыенка.
Вольга Дубяга.
Кацярына Бельчанкова.
Андрэй Чарнічэнка.
Дар’я Скальзаева.
Аляксандр Каўгуноў.
Вольга Сянькова.
Лізавета Буракевіч

Вось і закончана для адзінаццацікласнікаў школьная эпапея. Учора ва ўсіх школах раёна прайшлі выпускныя вечары, на якіх 9 выпускнікоў ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі самую высокую ўзнагароду за вучобу і прыкладныя паводзіны – залаты медаль «За выдатныя веды».
Самы зорны россып – у Шумілінскай СШ №1. Трэці год запар установа адукацыі паказвае стабільны вынік, выпускаючы са сцен школы пяцёра залатых медалістаў. Лізавета Буракевіч, Алена Дзмітрыенка, Вольга Дубяга, Аляксандр Каўгуноў, Дар’я Скальзаева назаўсёды трапілі ў медальны летапіс школы «Выпуск-2021». Два медалі вышэйшай пробы прынеслі раённай гімназіі Кацярына Бельчанкова і Вольга Сянькова, а Валерыя Гры-дзюшка і Андрэй Чарнічэнка – Обальскай СШ.
Залатая моладзь Шуміліншчыны плануе штурмаваць самыя прэстыжныя ВНУ краіны: універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, эканамічны ўніверсітэт, лінгвістычны ўніверсітэт, нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт у Мінску, медыцынскі ўніверсітэт і акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў Віцебску.
Няхай у іх усё атрымаецца! Вытрымаць іспыты ім дапамогуць веды, упэўненасць, удача і наша падтрымка!
Алена КАРПУШЭНКА.
Фота Алены КАРПУШЭНКА і Алены ШАБАНАВАЙ.
Апублікавана ў №44 ад 11.06.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *