На стадионе в Шумилино идет масштабная реконструкция

Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости Спорт, туризм

Стадыён на старце перамен: ідзе маштабная рэканструкцыя

Рэканструкцыя бегавой дарожкі і футбольнага поля на гарадскім стадыёне.

Пясчаныя горы, бардзюры, плітка і спецыяльная тэхніка – так зараз выглядае гарадскі стадыён у Шуміліне. Ён пераўтварыўся ў адну вялікую будаўнічую пляцоўку. Два дзясяткі работнікаў «Віцебскаблсельбуду» шчыруюць у розных кутках аб’екта.Рэканструкцыя бегавой дарожкі і футбольнага поля на гарадскім стадыёне.


– За гады эксплуатацыі стадыён істотна знасіўся і маральна састарэў, – канстатуе галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі. – Час патрабаваў змен і яны дзякуючы «Дажынкам» прыйшлі. На рэканструкцыю стадыёна выдаткаваны 1 мільён 100 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў.
Шмат работы праходзіць на футбольным полі. Работнікі «Віцебскаблсельбуду» адзначылі, што для выраўноўвання футбольнага поля (а перапады вышыні складалі да аднаго метра) і стадыёна ўжо пайшло каля 50 тысяч кубаметраў мінеральнага грунту, 20 тысяч кубаметраў пяску, 15 тысяч кубаметраў гравію. І гэтыя лічбы з кожным днём павялічваюцца. Як адзначае Дзмітрый Дубоўскі, у канцы чэрвеня-пачатку ліпеня поле засеецца спецыяльнай травой, пасля гэтага на працягу года будзе фарміравацца спартыўны газон.
Новы выгляд набудзе хакейная пляцоўка, на якой з’явяцца сучасныя пластыкавыя борцікі і месца для пераапранання. Галоўная праблема, якую трэба ліквідаваць, – зноў-такі перапады вышыні (да 20 см).
Да лагічнага завяршэння падыходзяць работы на бегавых дарожках. Яны выраўнены, устанаўліваюцца бардзюры, неўзабаве пачнуць укладваць гумавае пакрыццё. Практычна гатовы і чакаюць абсталявання пляцоўкі для варкаўта і вулічных трэнажораў.
Працягваюцца работы і на трыбуне для гледачоў. Старыя трыбуны поўнасцю дэманціраваны. Зараз ідуць падрыхтоўчыя работы да ўстаноўкі новай канструкцыі. Дарэчы, новыя трыбуны разлічаны на 200 чалавек, будуць абсталяваныя навесам.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №45 ад 15.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *