Зараз Шуміліна ўяўляе сабой вялікую будаўнічую пляцоўку. Будзьце пільнымі : існуе рызыка для дзяцей

Безопасность Общество

Ведайце, дзе і з чым гуляюць вашы дзеці!

Сёлета Шуміліна рыхтуецца да абласнога свята «Дажынкі» і ўяўляе сабой вялікую будаўнічую пляцоўку. Ды і ў вёсках хапае закінутых дамоў і незакончаных будоўляў. А такая сітуацыя прымушае быць асабліва пільнымі дарослым: існуе рызыка для дзяцей, якія падчас канікулаў прадастаўлены самі сабе і свавольнічаюць, трапіць у надзвычайныя сітуацыі.

Ратавальнікі папярэджваюць: існуе шмат небяспек, якія могуць узнікнуць на будаўнічай пляцоўцы і прывесці да непрыемных наступстваў. Месца ўзвядзення новага збудавання вельмі небяспечнае для дзяцей, бо тут можа знаходзіцца складанае электраабсталяванне, выкапана мноства глыбокіх ям, выкарыстоўвацца небяспечная спецтэхніка, адкрытыя катлаваны з арматурай, горы пяску і інш.
Два гады таму летам у Маларыце загінуў 12-гадовы падлетак. Ён і яго двое сяброў у той дзень каталіся на веласіпедах. Праязджаючы па горадзе, хлопцы заўважылі ўчастак з будоўляй, на якім знаходзілася куча пяску. Дзеці вырашылі пагуляць, адзін з іх пачаў капаць яму ў сярэдзіне кучы. У гэты час на яго абваліўся пясок. Сябры спрабавалі выцягнуць пацярпелага, аднак ім гэта зрабіць не ўдалося…
Сёлета ў Шумілінскім раёне мелі месца два выпадкі дзіцячага свавольства з агнём, што магло б прывесці да трагічных наступстваў.
На што варта звярнуць увагу дарослых для забеспячэння бяспекі дзіцяці?
– тлумачце дзецям пра небяспеку гульняў на будаўнічых пляцоўках;
– заўсёды трымайце дзіця за руку каля патэнцыйна небяспечных месцаў;
– не пакідайце дзяцей без нагляду!
Папярэдзіць пажары па прычыне свавольства дзяцей з агнём, выключыць безнагляднасць – справа дарослых!
Жыццё і дабрабыт вашай сям’і – у вашых руках!
Апублікавана ў №47 ад 22.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *