Присоединяйтесь к акции по спасению молодых посадок деревьев и кустарников

Главное Новости Экология

Расліны просяць вады

  Шумілінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртаецца да жыхароў Шуміліншчыны з просьбай пасадзейнічаць у захаванні зялёных насаджэнняў ва ўмовах спякотнага надвор’я.

Вясной былі праведзены значныя работы па азеляненні населеных пунктаў: высаджаны тысячы маладых дрэўцаў, кустоў, кветак. Але анамальная спёка ўнесла свае карэктывы, і расліны патрабуюць нашай дапамогі. Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у росквіт і азеляненне малой радзімы, паліўшы маладыя насаджэнні, што растуць каля дома ў вашым двары, на вашай вуліцы.

Усе нераўнадушныя грамадзяне маюць магчымасць далучыцца да акцыі і парадаваць гаючай вільгаццю расліны, якія ўпрыгожваюць нашы пасёлкі і вёскі. Толькі разам мы зможам захаваць утульнасць і прыгажосць там, дзе мы жывём.

Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *