В Шумилинскую СШ №1 завезли новую мебель

Новости Образование

Новая мэбля для школы будучага

Актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года ўстановы адукацыі. Шмат прыемных сюрпрызаў чакае вучняў самай вялікай школы раёна – Шумілінскай СШ №1.

Як паведаміла дырэктар СШ №1 Наталля Мясаедава, у школу практычна поўнасцю завезена новая мэбля. Толькі адных парт – больш чым 500.

«У цяперашні час у кабінетах збіраецца і ўсталёўваецца вучэбная мэбля – парты, крэслы, шафы. Дарэчы, вучнёўскія парты і крэслы рэгулююцца па вышыні, адпавядаюць узроставым катэгорыям дзяцей і нормам СанПІНу. Напрыклад, шафы для вучняў пачатковых класаў з індывідуальнымі ячэйкамі, – адзначае Наталля Васільеўна. – Уся мэбля вытрымана ў адпаведных колеравых тонах, гэта дадасць класным памяшканням больш эстэтычнасці». Акрамя класных кабінетаў спецыяльнае абсталяванне будзе і ў медыцынскім кабінеце.
Наталля Мясаедава падкрэсліла, што да пачатку новага года ўсе прадметныя кабінеты будуць адпавядаць самым сучасным патрабаванням, у школе з’явіцца метадычны кабінет, а ў холах і рэкрэацыях будзе мяккая мэбля.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №57 ад 27.07.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *