Рабочее совещание у председателя райисполкома: не все выдерживают испытание морозной погодой

Актуалии Президент

Пра мароз і Дырэктыву №1
Мароз, як сапраўдны рэвізор, правярае на трываласць нашу гаспадарлівасць. Пра тое, як мы вытрымліваем гэтую праверку, і ішла найперш размова на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Сказаць, што раён з годнасцю вытрымаў экзамен мінусавымі тэмпературамі, не атрымліваецца, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч. Хаця і ўдалося пазбегнуць вялікіх праблем, тым не менш збоі ў забеспячэнні электраэнергіяй і цяплом былі дапушчаны, як гэта здарылася на мінулым тыдні ў Обалі і Амбросавічах.
Як дадаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў, гэтыя надзвычайныя сітуацыі выявілі нескаардынаванасць асобных раённых службаў, няўменне аператыўна працаваць па ліквідацыі здарэння.
Старшыня райвыканкама запатрабаваў захавання жорсткай дысцыпліны на рабочых месцах, асаблівая гаворка пра кацельні, іншыя на гэты момант стратэгічныя аб’екты. Дарэчы, у некаторых з іх ужо выяўлены факты знаходжання нецвярозых работнікаў. Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” не згубіць сваёй актуальнасці, пакуль у нас ёсць такія прыкрыя факты.
Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў В. В. Мядзвецкі, працягваючы размову на тэму бяспекі і дысцыпліны, а таксама захавання грамадскай маёмасці, дадаў, што на некаторых фермах няма  тэлефона, у выпадку пажару, рабаўніцтва ці іншага здарэння вартаўнік нават не мае магчымасці звярнуцца за дапамогай. Кіраўнікам гаспадарак у дадзеным выпадку прадпісана закупіць для вартавой службы мабільныя тэлефоны.
На нарадзе ў райвыканкаме ішла размова пра выкананне раёнам сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у студзені, іншыя надзённыя пытанні.
Кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў зрабіў аналіз выканання даручэнняў старшыні райвыканкама за тры месяцы, была адзначана нізкая выканаўчая дысцыпліна, аб чым сведчыць тое, што з 77-мі даручэнняў не выканана ці часткова выканана толькі 54.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *