Валанцёры падарылі свята

Новости Общество

Валанцёры падарылі свята

У спякотны суботні дзень ліпеня валанцёрская група «Дапамажы дзецям» на чале са Святланай і Канстанцінам Сталяровымі прыехалі ў Обальскі дзіцячы сацыяльны прытулак і зрабілі яго выхаванцам свята!

У сценах установы разгарнуліся сапраўдныя забаўляльныя прыгоды! Свінка Леанора (Крысціна Бурлакова) прапанавала казку, вясёлыя гульні і загадкі. Дзеці вельмі актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, за што атрымлівалі салодкія прызы.
Творчыя майстар-класы з дзецьмі правялі Святлана Сталярова (выраб фотарамак), Святлана Быкава з дачкой Дар’яй (мадэляванне паветраных шарыкаў). А майстар аквагрыма Кацярына Сідарэнка намалявала на тварах і руках дзетак прыгожыя малюнкі. Канешне, не абышлося без падарункаў і сумеснага фата-графавання.
– Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто па закліку сэрца прымае ўдзел у жыцці нашых дзетак, дорыць ім шчаслівыя моманты, – дзялілася ўражаннямі дырэктар прытулка Наталля Пятроўна Крыўко і дзякавала валанцёрам Дзмітрыю Карасю з дочкамі Верай і Ладай, Крысціне Бурлаковай, Алене Лазаравай, Марыне Кавалёвай, Святлане Котавай, Вользе Сарокінай, Юліі Сцяпанавай, Таццяне Раманавай, Алесі Шарыпавай, Дар’і Сіняковай, Людміле Цімафеевай, Наталлі Аляшкевіч, Іне Зяньковай, Яўгеніі Шарыпавай, якія дапамаглі адбыцца гэтаму святу.
Дзень сапраўднага шчасця і дзіцячых усмешак завяршыўся цёплым чаяваннем са смачнымі пірагамі і марожаным.
Вольга КОЦІКАВА,
няштатны карэспандэнт.
Апублікавана ў №58 от 30.07.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *