Инженер Иван Шумский из «Шумилинского райагросервиса» сел за штурвал комбайна

Новости Сельское хозяйство

За штурвалам камбайна – інжынер

Іван Шумскі родам з Лескавіч. Прыйшоў працаваць ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» па размеркаванні пасля заканчэння Гарадоцкага каледжа, адслужыў у арміі і зноў вярнуўся ў сельгаспрадпрыемства, дзе яму даверылі пасаду галоўнага інжынера.


У гарачы час жніва, калі адзін з КЗСаў застаўся без камбайнера, Іван прапанаваў сваю кандыдатуру. Адказваць за рамонт і тэхабслугоўванне тэхнікі – гэта адно, а работа зранку да вечара за штурвалам камбайна – зусім іншае. Але маладому спецыялісту гэта работа знаёмая – калі вучыўся ў каледжы, на практыцы ў ААТ «АграБаравінка» ўвесь жніўны сезон працаваў памочнікам камбайнера.
Вось так галоўны інжынер райаграсэрвісу апынуўся за штурвалам камбайна. «Уборачная – гэта жывая работа, шум каласоў, стомленасць і задавальненне напрыканцы рабочага, – кажа Іван Шумскі. – За дзень намалочваю да 63 тон зерня. Маю надзейнае сяброўскае плячо – са мной працуе вопытны памочнік Мікалай Баранаў, які неаднойчы ўдзельнічаў у жніве. Да таго ж, мне як інжынеру цікава, ці якасна мы адрамантавалі тэхніку, па якой прычыне ў час работы могуць псавацца розныя вузлы і агрэгаты. Для мяне працаваць на камбайне вельмі цікава. Разам з калегамі-механізатарамі робім адну важную і патрэбную справу – убіраем хлеб».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №62 ад 13.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *